Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі Сусветнага харчовага форума слухаюць пасланне Пантыфіка Удзельнікі Сусветнага харчовага форума слухаюць пасланне Пантыфіка  

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў Сусветнага харчовага форума

Засяродзіцца на чалавеку і на патрэбах тых, хто знаходзіцца ў патрэбе, - заклікаў Папа ў пасланні на другі Сусветны харчовы форум (WFF), які праходзіць у штаб-кватэры ФАО ў Рыме з 17 па 21 кастрычніка 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У гэты перыяд узаемазвязаных крызісаў пасланне Хрыста, нават для няверуючых, мабілізуе нас не проста даваць ежу, але аддаваць сябе служэнню іншым, прызнаючы і гарантуючы цэнтральнае месца чалавечай асобе”, - напісаў Францішак. На яго думку, гэта ўсё можа быць рэалізавана толькі тады, калі чалавецтва “вернецца да веры ў братэрства і салідарнасць, якія павінны натхняць адносіны паміж людзьмі і паміж народамі”.

Пантыфік нагадаў удзельнікам форума, што ежа – гэта складальнік “сакральнасці” чалавечай асобы і таму яе “не можа разглядацца проста як тавар”: харчовыя прадукты – “гэта канкрэтныя знакі дабрыні Створцы і плады зямлі”. Ён нагадаў, што сам Хрыстус у Эўхарыстыі “зрабіў сябе жывым Хлебам для жыцця свету”.

Павага да ежы “і наданне ёй першачарговага месца ў жыцці чалавека”, патлумачыў Францішак, стане магчымай толькі тады, калі мы будзем не толькі клапаціцца аб “яе вытворчасці, даступнасці і доступе”, але і ўсвядомім сабе, "што яна – дар Божы, а мы – толькі яе адміністратары”.

Святы Айцец даверыў Богу вынікі сустрэчы, спадзеючыся, што яна паспрыяе “ініцыятывам і рашэнням, накіраваным на ўклад у дабро і будучыню ўсяго чалавецтва”.

Аанаўскае мерапрыемства ўключыць тры падзеі: Глабальны моладзевы форум (Global Youth Forum), Навуковы і інавацыйны форум ФАО (Fao Science and Innovation Forum) і Інвестыцыйны форум ФАО (Fao Hand-in-Hand Investment Forum). Арганізатары спадзяюцца выпрацаваць смелыя і дзейсныя рашэнні для трансфармацыі сённяшніх аграхарчовых сістэм у кантэксце сучасных праблем і крызісаў. І ўсё гэта – праз супрацоўніцтва паміж пакаленнямі і іх аб'яднаную вынаходлівасць у навуцы, тэхналогіях і інавацыях, а таксама праз інвестыцыі ў ключавыя сектары харчавання і сельскай гаспадаркі.
 

18 кастрычніка 2022, 10:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930