Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа на сустрэчы з удзельнікамі Каляднага конкурса Папа на сустрэчы з удзельнікамі Каляднага конкурса 

Францішак да музыкаў: рабіць свет больш чалавечным

14 красавіка 2022 года Папа сустрэўся з маладымі спявакамі і музыкамі, якія прымуць удзел у Калядным конкурсе (Christmas contest), арганізаваным фондам Gravissimum Educationis і Асацыяцыяй Ausilia.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Святы Айцец звярнуўся да маладых музыкаў з парадай: не спрабаваць капіяваць вялікіх зорак шоў-бізнесу, не прытрымлівацца моды і шаблонаў, "не паўтараць клішэ фальшывага і саладжавага Божага Нараджэння, якое не мае нічога агульнага з нараджэннем Езуса ў Бэтлееме і яго значэннем для сучаснага чалавецтва". "Замест гэтага не бойцеся быць сабой. Нават калі вас раскрытыкуюць, заставайцеся арыгінальнымі, творчымі", - заклікаў Францішак.

Пантыфік параіў музыкам тварыць на аснове здзіўлення. "Здзіўлення перад неверагодным: Бог уцелавіўся, стаў бездапаможным дзіцём, народжаным ад Дзевы ў гроце, з кармушкай для жывёл у якасці калыскі", - адзначыў Папа, дадаючы, што калі спявак не адчувае здзіўлення, песня не прамаўляе да сэрца.

Другім незаменным інгрэдыентам творчасці, на думку Святога Айца, з'яўляецца прастата. Не банальнасць, а прастата. "Яслі простыя, але не банальныя", – сказаў Папа, дадаючы, што таксама і калядныя спевы простыя, але прыгожыя і поўныя сэнсу, яны працягваюць узрушваць і ўмацоўваць у веры Божы Народ.

Францішак падкрэсліў, што з дапамогай здзіўлення і прастаты спевакі могуць зрабіць свой унёсак у справу міру, які ёсць вялікім дарам Бога. Ён нагадаў, што "ў гэтыя месяцы ў Еўропе і ва ўсім свеце шырыцца грукат вайны", і заклікаў не паддавацца шантажу вайны, не трапляць у яе пастку, а працягваць марыць аб міры і працаваць у імя міру, распаўсюджваючы насенне братэрства і сяброўства.

Музыка – гэта ўніверсальная мова, якая пераадольвае межы і бар'еры. Яна мае бясцэнную адукацыйную каштоўнасць. Музыка ачалавечвае, а выхоўваць, даваць адукацыю – значыць, па сутнасці, ачалавечваць. Сёння нам вельмі патрэбна стаць больш чалавечнымі! Таму Бог і стаў чалавекам, - сказаў Святы Айцец.

Напрыканцы сустрэчы Францішак пажадаў музыкам усяго найлепшага ў конкурсе і мастацкім падарожжы, благаславіў іх і папрасіў маліцца за яго.

14 кастрычніка 2022, 11:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930