Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса 

Пантыфік здзейсніў шэраг важных прызначэнняў у Рымскай курыі

Папа прызначыў кардынала Хасэ Таленціна дэ Мендонсу, былога Архіварыуса і Бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла, прэфектам Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Рашэнне агучылі 26 верасня 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Партугальскі іерарх нарадзіўся на востраве Мадэйра. Вывучаў тэалогію. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1990 годзе. Затым працягваў тэалагічнае навучанне ў Рыме. Стаў выкладчыкам у Партугальскім каталіцкім унівэрсытэце. У 2011 годзе быў прызначаны канцлерам Папскай рады па культуры. З 1 верасня 2018 года – Архіварыус і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла. 1 верасня 2019 года Францішак абвясціў аб яго ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць.

Святы Айцец прызначыў таксама сакратара Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Ім стаў ксёндз Джавані Чэзарэ Пагацы, выкладчык Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і, які носіць імя Яна Паўла ІІ.

Дыкастэрыя па культуры і адукацыі стала спадкаемніцай Папскай рады па культуры і Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, аб зліцці якіх у адну структуру было заяўлена пасля выхаду новай Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium.

Францішак прызначыў і наступніка кардынала Хасэ Таленціна дэ Мендонсы. Архіварыусам і Бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла стане арцыбіскуп Анджэла Вінчэнца Дзані, які быў сакратаром былой Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі.
 

26 верасня 2022, 12:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930