Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Папа Францішак падчас святой Імшы ў Нур-Султане Папа Францішак падчас святой Імшы ў Нур-Султане 

Францішак у Казахстане памаліўся за мір ва Украіне і на Каўказе

Папа нагадаў, што адзіны шляхам да міру – гэта дыялог. Адмысловы заклік у сувязі з вайной ва Украіне і абвастрэннем сітуацыі на Каўказе ён скіраваў пасля святой Імшы 14 верасня 2022 года ў Нур-Султане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я думаю пра многія месцы знясіленых вайной, асабліва пра дарагую Украіну. Давайце не будзем прызвычайвацца да вайны, давайце не будзем скарацца перад яе непазбежнасцю, давайце прыйдзем на дапамогу тым, хто пакутуе і давайце будзем настойваць на спробах, па-сапраўднаму накіраваных на дасягненне міру. Што яшчэ павінна здарыцца, колькі смерцяў трэба яшчэ чакаць, перш чым канфрантацыя саступіць месца дыялогу на карысць людзей, народаў і чалавецтва. Адзінае выйсце – гэта мір, а адзіны шлях да яго – гэта дыялог”, - сказаў Пантыфік.

Францішак прызнаўся, што з хваляваннем даведаўся, пра “новыя ачагі напружанасці ў каўказскім рэгіёне”, якія распаліліся ў гэтыя гадзіны. “Давайце працягваць маліцца аб тым, каб таксама і на тых тэрыторыях мірнае ўрэгуляванне і згода ўзялі верх над разладамі. Няхай свет навучыцца ствараць мір, у тым ліку шляхам абмежавання гонкі ўзбраенняў і перанакіравання вялізарных ваенных выдаткаў на канкрэтную падтрымку насельніцтва. Дзякую ўсім, хто верыць у гэта. Дзякую вам і ўсім, хто з’яўляецца пасланнікам міра і адзінства”, - сказаў Святы Айцец.
 

14 верасня 2022, 14:25
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031