![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/afp/2022/09/25/21/1664133826061.jpg/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Францішак: маліцца за шматпакутны народ Украіны
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Вітаючы групы пілігрымаў і вернікаў, Святы Айцец скіраваў свае думкі да змучанага народа Украіны. Ён адзначыў, што людзі ў гэтай краіне шмат пакутуюць і перажываюць жорсткія выпрабаванні. “Сёння раніцай я меў магчымасць паразмаўляць з кардыналам Краеўскім, які вярнуўся з Украіны і расказаў мне жахлівыя рэчы. Давайце падумаем пра Украіну і памолімся за гэты шматпакутны народ”, - заклікаў Пантыфік.
Кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, быў з візітам ва Украіне, наведаўшы шэраг гарадоў у яе ўсходняй частцы. У Ізюме ён стаў сведкам эксгумацыі цел людзей, пахаваных у перыяд, калі горад знаходзіўся пад кантролем расійскай арміі, аб чым паінфармаваў Святога Айца.