Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Minstrels. Modéré
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з дэлегацыямі карэнных народаў Канады Папа падчас сустрэчы з дэлегацыямі карэнных народаў Канады 

Святы Айцец: мая пілігрымка ў Канаду будзе пакаяннай

Пантыфік патлумачыў матывы сваёй пілігрымкі ў Канаду, якую здзейсніць 24-30 ліпеня 2022 года, выказваючы падзяку за падрыхтоўку гэтага падарожжа і заклікаючы суправаджаць яго малітвай.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У наступную нядзелю, калі дазволіць Бог, я паеду ў Канаду; у сувязі з гэтым я хачу зараз звярнуцца да ўсіх жыхароў гэтай краіны”, - адзначыў Папа на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 17 ліпеня 2022 года прайшла на ватыканскай плошчы святога Пятра.

“Дарагія канадскія браты і сёстры, як вы ведаеце, я прыеду да вас перш за ўсё ў імя Езуса, каб сустрэць і абняць карэнныя народы. На жаль, у Канадзе многія хрысціяне, у тым ліку некаторыя члены рэлігійных інстытутаў, спрыялі палітыцы культурнай асіміляцыі, якая ў мінулым рознымі спосабамі нанесла сур’ёзную шкоду мясцовым супольнасцям. Па гэтай прычыне я нядаўна прыняў у Ватыкане некалькі груп прадстаўнікоў карэнных народаў, якім выказаў свой боль і салідарнасць перад абліччам таго зла, якое яны спазналі. Цяпер жа я збіраюся здзейсніць пакаянную пілігрымку, якая, спадзяюся, з Божай ласкі паспрыяе ўжо распачатаму шляху аздараўлення і прымірэння. Я загадзя ўдзячны вам за ўсю падрыхтоўчую працу і за гасціннасць, якую вы акажаце мне. Дзякую ўсім! І прашу вас суправаджаць мяне малітвай”, - сказаў Святы Айцец.
 

17 ліпеня 2022, 13:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930