Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і дэлегацыя CELAM. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і дэлегацыя CELAM. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: касцёльные структуры павінны служыць людзям

Заўсёды маліцца аб моцы Святога Духа, каб быць здольным адказваць на патрэбы Божага народу, - заклікаў Папа біскупаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

12 ліпеня 2022 года Пантыфік звярнуўся да іерархаў з прывітальным пасланнем з нагоды ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новай сядзібы Біскупскай рады Лацінскай Амерыкі (CELAM), якая прайшла ў Багаце, сталіцы Калумбіі.

Святы Айцец заклікаў падзякаваць Богу за паспяховае завяршэнне будаўніцтва структуры, выказваючы ўпэўненасць у тым, што гэта “матэрыяльная справа”, безумоўна, будзе карыснай для епіскапатаў у “ажыццяўленні праектаў евангелізацыі і душпастырскай фармацыі”, і нагадваючы словы псальма: “Калі Пан не збудуе дому, марна працуюць будаўнікі яго”.

Пантыфік падкрэсліў, што вуглавы камень, на якім павінна будавацца ўсялякая ініцыятыва – гэта Хрыстус. У сувязі з гэтым ён заклікаў “прасіць Уваскрослага Пана паштурхнуць і ўмацаваць нашу касцёльную місію сілай Свайго Святога Духа, каб былі гатовымі распазнаваць знакі часу і адказваць, у перспектыве веры, надзеі і любові, на патрэбы святога і вернага Божага народа”.

Папа зазначыў, што матэрыяльныя структуры Касцёла маюць сэнс выключна калі служаць нашым братам і сёстрам, “якія жывуць на самых крайніх перыферыях жыцця”. Святы Айцец папярэдзіў пра існаванне трох форм ідалапаклоніцтва, якія заўсёды пагражаюць развіццю вернага Божага народа, адзначаючы, што гэта “духоўная павярхоўнасць, прагматызм лічбаў і функцыяналізм, які прымушае з большым энтузіязмам ставіцца да дарожных карт, чым да шляху”. Пантыфік патлумачыў, што гаворка ідзе пра спакусы, якія “не церпяць таямніцы і скіраваны на эфектыўнасць“.
 

12 ліпеня 2022, 17:30
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031