Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro risoluto
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане абмяркоўваюць дапамогу Усходнім Цэрквам

Сітуацыя ў Святой Зямлі, Эфіопіі, Сірыі і ва Украіне будзе ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў 95-й пленарнай сесіі ROACO – Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сустрэча распачалася 21 чэрвеня 2022 года з Боскай літургіі, якую цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і старшыня ROACO, кардынал Леанарда Сандры. Падчас яе ўдзельнікі пасяджэння маліліся за мір і за ахвярадаўцаў. Яны даверылі Пану і заступніцтву Багародзіцы плёны асамблеі і краіны, якім будзе аказана дапамога, у прыватнасці тыя, што пакутуюць ад вайны і грамадска-палітычнай нестабільнасці.

Удзельнікі сустрэчы засяродзіліся ў першую чаргу на сітуацыі ў Святой Зямлі, пра якую распавялі Апостальскі дэлегат у Іерусаліме, арцыбіскуп Адольфа Ціта Ільяна, кусташ Святой Зямлі, айцец Франчэска Патон, і віцэ-канцлер Бэтлеемскага ўніверсітэта, айцец Пітэр Брэй. Апостальскі нунцый у Ліване, арцыбіскуп Джозэф Спірэці, паінфармаваў пра грамадска-палітычную і рэлігійную сітуацыю ў гэтай краіне.

У другой палове дня ўвага ўдзельнікаў нарады будзе прысвечана Эфіопіі і Сірыі. З дакладамі выступяць Апостальскія нунцыі ў гэтых краінах, адпаведна арцыбіскуп Антуан Камільеры і кардынал Марыё Дзэнары. Завершыцца першы дзень пасяджэння справаздачай Сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, адносна дыпламатычнай дзейнасці Святога Пасаду ва Украіне, на Блізкім Усходзе, у Эфіопіі і Эрытрэі.

22 чэрвеня праца форума будзе прысвечана сітуацыі ва Украіне: па відэасувязі аб абстаноўцы ў краіне распавядуць Вярхоўны Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук і Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас; аб экуменічнай сітуацыі раскажа кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству; а пра гуманітарную і дабрачынную дзейнасць паінфармуе дырэктар “Карытас Украіна” Таццяна Стаўніча. Прагучаць таксама сведчанні некалькіх сем’яў, якія пацярпелі ад вайны, і валанцёраў.

23 чэрвеня ўдзельнікаў 95-я пленарнай сесіі Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам прыме на аўдыенцыі Святы Айцец.
 

21 чэрвеня 2022, 12:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930