Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Waltz of the Flowers
Расклад Падкасты
Падчас аўдыенцыі для кансэкраваных і свецкіх чальцоў Арыёнскай сям’і Падчас аўдыенцыі для кансэкраваных і свецкіх чальцоў Арыёнскай сям’і 

Францішак да законнікаў: клапаціцеся аб якасці супольнага жыцця

Адносіны з Богам павінна быць сэрцам вашай ідэнтычнасці і цэнтрам абнаўлення, - звярнуўся Папа 25 чэрвеня 2022 года да Сыноў Божага Провіду, манаскай кангрэгацыі, заснаванай святым Луіджы Арыёнэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак назваў дона Арыёнэ, 150-годдзе з дня нараджэння якога прыпадае на гэты год, “чалавекам дзеяння і сузірання”. “Дарагія браты і сёстры з Арыёнскай сям’і, быць сёння вучнямі-місіянерамі, выпраўленымі Касцёлам у шлях, гэта не проста рабіць нешта, дзейнічаць, але, перш за ўсё, мець апостальскую тоеснасць, якая пастаянна сілкуецца ў братэрскім жыцці манаскай супольнасці або сям’і”, - звярнуўся Папа да сваіх гасцей.

Пантыфік заклікаў законнікаў “клапаціцца аб якасці супольнага жыцця, стасункаў, супольнай малітвы”. “Калі сярод нас пануе холад або, што яшчэ горш, прысуды і плёткі, якое апостальства мы хочам рэалізаваць?”, - задаў рытарычнае пытанне Святы Айцец. Ён патлумачыў, што “сведчанне любові ў манаскай супольнасці і ў сям'і з'яўляецца пацвярджэннем евангельскага аб’яўлення, “выпрабаваннем агнём”.

Папа запрасіў кансэкраваных і свецкіх чальцоў Арыёнскай сям’і “кінуцца ў агонь новага часу”. Для гэтага, лічыць ён, “трэба глядзець на сённяшні свет як апосталы: з праніклівасцю, але і са спачуваннем, без страху і прадузятасці, з адвагай; глядзець на яго, як Бог, адчуваючы боль, радасці, надзеі чалавецтва”. “Мы павінны разглядаць пакуты нашага свету як прычыну нашага апостальства, а не як перашкоду”, - падкрэсліў Францішак.

“Наш час запрашае нас адкрыць для сябе новыя рубяжы, новыя формы місіі. Давайце паглядзім на Марыю, Дзеву ініцыятывы і клопату, якая хутка выходзіць з дому і выпраўляецца на вуліцу, каб пайсці дапамагчы сваёй стрыечнай сястры Альжбеце. І менавіта там, у служэнні, Марыя пацвярджае задуму Божага Провіду”, - звярнуўся Папа да духоўных сыноў і дачок святога Луіджы Арыёнэ.
 

25 чэрвеня 2022, 12:51
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031