Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Францішак падчас Імшы ў Пяцідзясятніцу Францішак падчас Імшы ў Пяцідзясятніцу 

Пантыфік у Пяцідзясятніцу: Дух Святы з’яўляецца памяццю Бога

“Давайце пойдзем у школу Духа Святога, каб Ён навучыў нас усяму”, - заклікаў Францішак у гаміліі падчас Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы. Імшу цэлебраваў кардынал Джавані Батыста Рэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец падкрэсліў, што ў цэнтры духоўнага жыцця знаходзіцца любоў, дар Духа Святога, Які вучыць чалавека любіць і прымушае яго адчуваць сябе любімым. Ён “будзіць” нашае духоўнае жыццё, нагадвае Божае слова, таму што з’яўляецца памяццю Бога. Папа заклікаў вернікаў дазволіць Духу Святому ўвайсці ў самыя складаныя сітуацыі, даць магчымасць нагадваць пра Божую любоў.

“Такім чынам ён наводзіць парадак у нашым жыцці: вучыць прымаць сябе, прабачаць сябе, мірыцца з мінулым. Пачаць усё спачатку”, - адзначыў Францішак.

Папа падкрэсліў, што Дух Святы перад жыццёвым скрыжаваннем падказвае лепшы шлях. Таму важна ўмець адрозніваць Яго голас ад голасу злога. Менавіта Божы Дух выпраўляе нас, заклікае да перамен, вучыць змагацца з нашай хлуснёй і двудушнасцю.

“Дух Святы, Які напраўляе цябе на шляху, ніколі не пакідае на волю лёсу, але бярэ за руку, суцяшае і заўсёды падбадзёрвае”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак зазначыў, што Дух Святы запрашае нас ніколі не губляць упэўненасці і заўсёды пачынаць усё спачатку, браць на сябе абавязацельства несці надзею і радасць усім, каго сустракаем, не скардзіцца. Ён дадаў, што Суцяшальнік заўсёды застаецца канкрэтным: Ён хоча, каб мы засяродзіліся на тым, што адбываецца тут і цяпер, таму што месца, дзе мы знаходзімся, і час, у якім мы жывём, – гэта прастора ласкі.

Пантыфік таксама падкрэсліў ролю Духа Святога як стваральніка супольнасці і натхняльніка евангелізацыі. “Давайце пойдзем у школу Духа Святога, каб Ён навучыў нас усяму. Будзем маліцца да Яго кожны дзень, каб нагадваў нам, што мы заўсёды пачынаем з Божага позірку на нас, што ў сваім выбары мы кіруемся слуханнем Яго голасу, што мы крочым разам як Касцёл, успрымальны да Яго і адкрыты для свету”, - заахвоціў Францішак напрыканцы сваёй гаміліі.
 

05 чэрвеня 2022, 11:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031