Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: Эўхарыстыя запрашае нас прынесці Бога ў паўсядзённасць

Пантыфік нагадаў, што 16 чэрвеня 2022 года ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшай Цела і Крыві Хрыста, якая называецца таксама ўрачыстасцю Божага Цела.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Урачыстасць Corpus Domini запрашае нас выйсці і несці Пана ў паўсядзённае жыццё: несці Яго туды, дзе жыццё праходзіць з усімі яго радасцямі і пакутамі”, - заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Францішак заклікаў вернікаў маліцца, каб Бог дазволіў нам быць “эўхарыстычнымі” людзьмі, “удзячнымі за атрыманыя дары” і здольнымі прыносіць сябе ў дар іншым, “служачы з радасцю, асабліва тым, хто мае ў гэтым найбольшую патрэбу”.

Вітаючы польскіх пілігрымаў, Святы Айцец падкрэсліў, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста “нагадвае пра рэальную прысутнасць Бога ў Эўхарыстыі пад выглядам хлеба і віна”. Ён пажадаў, каб евангелізацыйныя канцэрты, якія будуць праходзіць у Польшчы з гэтай нагоды, “маглі абудзіць ва ўсіх веру, каб прымаючы Цела і Кроў Хрыста маглі яшчэ глыбей адчуць Яго любоў”.

“Няхай Эўхарыстыя, таямніца любові, будзе для ўсіх вас крыніцай святла і асвеціць сцежкі жыцця, падтрымкай падчас цяжкасцей, найвышэйшым суцяшэннем падчас штодзённых пакут”, - пажадаў Пантыфік.
 

15 чэрвеня 2022, 12:20
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930