Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Polonaise - Eugene Onegin
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для супольнасці Папскага літургічнага інстытута Аўдыенцыя для супольнасці Папскага літургічнага інстытута 

Святы Айцец: не ператвараць літургію ў поле бітвы

Літургія мае фундаментальнае значэнне ў хрысціянскім жыцці; яна заахвочвае да любові да бліжняга і дыялогу, адкрывае на экуменічны дух, - падкрэсліў Францішак.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

7 мая 2022 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Папскага літургічнага інстытута святога Анзэльма, заснаванага 60 гадоў таму, “каб адказаць на ўзрастаючую патрэбу Божага народа жыць і больш інтэнсіўна ўдзельнічаць у літургічным жыцці Касцёла”. Гэта патрэба знайшла пацвярджэнне ў саборнай канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum Concilium, - нагадаў Папа.

Францішак заўважыў, што ў саборным імкненні да абнаўлення літургічнага жыцця, выразна бачныя тры вымярэнні: актыўны і плённы ўдзел вернікаў; касцёльная еднасць, натхнёная цэлебрацыяй Эўхарыстыі і сакрамэнтамі Касцёла; і імкненне да евангелізацыйнай місіі, якая зыходзіць з літургічнага жыцця і ўключае ў сябе ўсіх ахрышчаных.

“Папскі літургічны інстытут знаходзіцца на службе гэтым тром патрэбам”, - падкрэсліў Пантыфік, зазначаючы, што літургія і яе вывучэнне павінны весці да большага касцёльнага адзінства. “Немагчыма пакланяцца Богу і ў той жа час ператвараць літургію ў поле бітвы па неістотных пытаннях. Евангелле і Традыцыя Касцёла заклікаюць нас да цвёрдай еднасці ў самым істотным і прыняццю законных адметнасцей у гармоніі Духа”, - дадаў ён.

Францішак зазначыў, што літургія мае фундаментальнае значэнне ў хрысціянскім жыцці, заахвочвае да любові да бліжняга, дыялогу і экуменічнага духу, асабліва зараз, калі перад Касцёлам стаць моцныя выклікі свету.

“Найсвяцейшая Панна Марыя разам з апосталамі малілася, ламала хлеб і жыла любоўю да ўсіх людзей. Няхай праз іх заступніцтва літургія Касцёла сёння і заўсёды дапамагае існаванню гэтай мадэлі хрысціянскага жыцця”, - пажадаў Святы Айцец кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам Папскага літургічнага інстытута святога Анзэльма.
 

07 мая 2022, 14:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930