Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Пакліканне святога Мацвея. Караваджа Пакліканне святога Мацвея. Караваджа 

Францішак: маліцца аб пакліканнях, за маці і ахвяр выбуху на Кубе

Пасля малітвы Уладарка Неба, 8 мая 2022 года ў Ватыкане, Папа распавёў пра новую благаслаўлёную, заклікаў маліцца аб новых пакліканнях, выказаў салідарнасць з ахвярам трагедыі на Кубе і блізкасць усім маці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец заўважыў, што 7 мая 2022 года ў Перу адбылася беатыфікацыя сястры Марыі Агасціны Рывас Лопэс з кангрэгацыі Маці Божай Любові Добрага Пастыра, якая была забіта з нянавісці да веры ў 1990 годзе.

“Гэта гераічная місіянерка, нават ведаючы, што рызыкавала жыццём, заставалася побач з беднымі, у прыватнасці побач з сельскімі жанчынамі з карэннага насельніцтва, даючы сведчанне Евангелля справядлівасці і міру. Няхай яе прыклад абудзіць ва ўсіх нас жаданне служыць Хрысту з вернасцю і адвагай”, - пажадаў Папа.

Францішак нагадаў таксама пра Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, які адзначаецца ў Касцёле і падчас якога хрысціянскія супольнасці на ўсіх кантынентах просяць Пана аб дары пакліканняў да святарства, кансэкраванага жыцця, місіянерскага выбару і сужэнства. “Гэта дзень, калі мы ўсе, як ахрышчаныя, адчуваем сябе пакліканымі пайсці за Езусам, сказаць Яму “так”, наследаваць Яго, каб адкрыць радасць прысвячэння жыцця, служэння Евангеллю з радасцю і энтузіязмам”, - сказаў Папа.

Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца “за ахвяр выбуху, які адбыўся ў вялікім гатэлі ў сталіцы Кубы, Гаване”. “Няхай Уваскрослы Хрыстус прывядзе іх да дому Айца, а іх сем’ям прынясе суцяшэнне”, - дадаў ён.

Папа заўважыў, што 8 мая 2022 года ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень маці. “З ласкавасцю ўспомнім нашых маці, таксама тых, якіх ужо няма з намі тут, на зямлі, але якія жывуць у нашых сэрцах. Молімся за ўсіх маці, адорым іх любоўю і найлепшымі пажаданнямі”, - заклікаў Святы Айцец.

08 мая 2022, 13:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930