Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі 

Папа: авіяцыя не можа выкарыстоўвацца як інструмент смерці

Падчас жудаснай вайны ва Украіне, штодня адзначанай бамбёжкамі з паветра, менавіта авіяцыя выкарыстоўваецца як інструмент нападу, знішчэння і смерці, - адзначыў Папа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

13 мая 2022 года Францішак сустрэўся ў Ватыкане з прадстаўнікамі італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.

Сваю прамову Святы Айцец распачаў са слоў падтрымкі ў бок сектара паветранага транспарту, які значна пацярпеў у выніку пандэміі. Ён лічыць, што яму патрэбна падтрымка дзяржавы, паколькі грамадзянская авіяцыя ўносіць значны ўклад у развіццё сучаснага свету, збліжаючы народы, якія знаходзяцца далёка ад сябе, дапамагаючы ім пазнаць адно аднаго.

“Фактычна, сваёй працай вы прапануеце незаменную паслугу народам і іх грамадзянам, уносячы значны ўклад у развіццё іх еўрапейскага і сусветнага паклікання. Тысячы пасажыраў могуць дабрацца да іншых гарадоў і краін, для працы, для турызму, для сямейных спраў, такім чынам збліжаючы розныя культуры і традыцыі. Дзякуючы гэтаму, развіваюцца веды, супрацоўніцтва і ўзаемны абмен у культурнай, эканамічнай і рэлігійнай сферах. Як жа важная ваша праца для развіцця гэтых чалавечых і грамадскіх адносін на міжнародным узроўні! Сутыкаючыся з пастаяннай спакусай вяртання да ўзвядзення нацыянальных бар'ераў, яшчэ больш яскрава бачна тое, што ваша праца служыць сустрэчы і братэрству”, - заявіў Францішак.

“Рэзка кантрастуюць з гэтым пунктам гледжання выпадкі, калі авіяцыя выкарыстоўваецца як інструмент нападу, знішчэння, смерці. На жаль, мы назіраем гэта падчас жудаснай вайны ва Украіне, штодня адзначанай бамбёжкамі з паветра. Сутыкнуўшыся з гэтым змрочным сцэнарыем, у нашым сэрцы дужэе надзея на тое, што неба заўсёды і выключна будзе небам міру, прасторай, дзе можна спакойна лятаць, наладжваючы і ўмацоўваючы сяброўскія адносіны. Авіяцыя – гэта сяброўства, гэта – сустрэча!” - падкрэсліў Пантыфік.

Папа заклікаў авіятараў натхняцца прыкладам Багародзіцы, якая вучыць цвёрда ступаць па зямлі, “падзяляючы радасці і пакуты тых, хто навокал”, а ў той жа час, узнімаць позірк да неба, “з адкрытым сэрцам на Бога і Яго збаўчую ласку”.

Францішак запрасіў сваіх гасцей “працаваць паміж сабой у духу салідарнасці, шчырасці і сяброўства, развіваць узаемныя адносіны, якія дапамогуць з упэўненасцю перажыць самыя цяжкія моманты”.
 

13 мая 2022, 14:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930