Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Вялікую Пятніцу інтэрв’ю Францішка італьянскаму тэлебачанню

У Вялікую пятніцу каля 15.00 італьянскае тэлебачанне пакажа інтэрв'ю з Францішкам пад назвай Надзея падчас аблогі, прысвечанае, між іншым, разбуранай вайной Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Эксклюзіўнае інтэрв’ю са Святым Айцом будзе трансліравацца на RAI 1 у рамках спецыяльнага выпуску каталіцкай тэлепраграмы A Sua Immagine, якая пачнецца ў Вялікую Пятніцу, 15 красавіка 2022 года, у 14.00. Папа пагутарыць з журналісткай Ларэнай Б’янкэці “пра шматлікія пакуты чалавецтва, пачынаючы з вайны ва Украіне”.

“Францішак падзеліцца з гледачамі моцнымі і хвалюючымі словамі аб адносінах дабра і зла. Лейтматывам інтэрв'ю з Б'янкэці, першай жанчынай, якая ўзяла інтэрв'ю ў Папы для італьянскага тэлебачання, стане тэма надзеі”, - гаворыцца ў паведамленні на старонцы RAI. Інтэрв'ю стане першай размовай Пантыфіка з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Падчас сёлетняга Пасхальнага Трыдуума і Вялікадня Францішак двойчы з’явіцца на італьянскім грамадскім тэлебачанні. У велікодны вечар 17 красавіка ў эфіры RAI 1 ён разам з акцёрам Раберта Беніньі паразмаўляе пра герояў, вядомых са старонак Евангелля, а яго разважанні будуць праілюстраваны выдатнымі творамі мастацтва. Праграма будзе грунтавацца на вялікім інтэрв’ю, якое з гэтай нагоды даў Святы Айцец.
 

13 красавіка 2022, 12:23
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930