Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сустрэча Папы з езуітамі Мальты Сустрэча Папы з езуітамі Мальты 

Святы Айцец: пакліканні павінны служыць евангелізацыі

Францішак папярэдзіў, што змяншэнню колькасці духавенства можа спадарожнічаць рызыка пошуку пакліканняў без належнага распазнання. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з мальтыйскімі езуітамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зместам размовы, якая прайшла за закрытымі дзвярыма 3 красавіка 2022 года ў рамках падарожжа Святога Айца на Мальту, падзялілася італьянскае езуіцкае выданне La Civiltà Cattolica.

Францішак нагадаў сваім сабратам, што пакліканні ў Касцёле не павінны разглядацца праз прызму колькасці, але евангелізацыі. Хрыстус стукае ў дзверы, просячы, каб Яму дазволілі выйсці з храмаў у свет, - перакананы Папа.

Святы Айцец назваў сапраўдным прарокам “Касцёла будучыні” Бэнэдыкта XVI. Менавіта Папа-эмерыт казаў пра тое, што Касцёл “стане малым, згубіць шматлікія прывілеі, стане больш пакорным і сапраўдным і такім чынам знойдзе сілы для таго, што з’яўляецца самым важным”.

Пантыфік заклікаў семінарыстаў быць “звычайнымі людзьмі”, не ўяўляць сябе “вялікімі апосталамі”. Для гэтага патрэбны “нармальныя настаяцелі”, якія будуць пазбягаць крывадушнасці і змогуць ствараць атмасферу даверу. Важна не займацца “уніфікацыяй” моладзі, але раскрываць патэнцыял і асаблівасці кожнага кандыдата да святарства. “Мы не з’яўляемся ўсе аднолькавыя”, - дадаў Папа.

14 красавіка 2022, 13:33
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031