Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з шрыланкійцамі Папа падчас сустрэчы з шрыланкійцамі 

Святы Айцец моліцца за Шры-Ланку ў гадавіну трагедыі

25 красавіка 2022 года Папа сустрэўся з шрыланкійцамі, які пражываюць у Італіі. Яны прыбылі ў Рым з пілігрымкай, прымеркаванай да гадавіны трагічных падзей, якія на Вялікдзень 2019 года пасеялі смерць і жах у Шры-Ланцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Спакой вам!”, - паўтарае Уваскрослы Пан. Ён – наш Збаўца, Ён адзіны! Сутыкнуўшыся з жахам і абсурдам некаторых учынкаў, якія, здаецца, не павінны быць зроблены людзьмі, усведамляем відавочнасць справы Злога. І тады разумеем, чаму Сын Божы, Нявінны, Святы, Праведны, павінен быў памерці ўкрыжаваным, каб збавіць нас. Ён узяў на сябе не толькі смерць, але і жорсткасць зла, нянавісць, братазабойчы гвалт. Яго Крыж і Яго Уваскрасенне – гэта святло надзеі ў самай густой цемры. Памолімся сёння за ўсіх ахвяр насілля і вайны, асабліва тэрарызму”, - заклікаў Францішак.

Пантыфік прызнаўся, што моліцца за Шры-Ланку, якую асабіста наведаў у студзені 2015 года, “за яе кіраўніцтва, за тых, хто мае грамадскія і адукацыйныя абавязкі, за ўсіх людзей”, а таксама за мясцовы Касцёл. “Няхай цяперашнія цяжкасці будуць вырашаны дзякуючы прыхільнасці і супрацоўніцтву ўсіх”, - заклікаў Святы Айцец.
 

25 красавіка 2022, 13:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930