Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Францішак падчас Via Crucis ў Калізеі Францішак падчас Via Crucis ў Калізеі 

Пантыфік пажадаў вернікам прыняць праўду аб Божым прабачэнні

На пачатку Вялікага тыдня Францішак праз Twitter заахвоціў вернікаў засяродзіцца на таямніцы Божага прабачэння.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"На гэтым тыдні давайце прымем праўду, што Бог можа прабачыць кожны грэх, пераадолець кожную адлегласць, ісціну, што з Езусам заўсёды ёсць месца для кожнага; што з Езусам нічога не скончана, ніколі не позна. З Богам заўсёды можна прыйсці назад да жыцця. Пойдзем да Пасхі з Яго прабачэннем. Паколькі Хрыстус пастаянна заступаецца за нас перад Айцом. Гледзячы на наш агрэсіўны і паранены свет, Ён не стамляецца паўтараць: Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць”, - напісаў Папа ў сацыяльнай сетцы.

Францішак традыцыйна ўзначаліць набажэнствы Святога Пасхальнага Трыдуума. У Вялікі чацвер, 14 красавіка 2022 года, ён будзе цэлебраваць Імшу Хрызма ў базыліцы святога Пятра. На наступны дзень, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец узначаліць літургію Мукі Пана, а затым адправіцца ў рымскі Калізей, дзе правядзе набажэнства Крыжовага шляху. У суботу вечарам, у ватыканскай базыліцы, Францішак узначаліць цэлебрацыю Велікоднай вігіліі, а ў Велікодную Нядзелю – Эўхарыстыю ў базыліцы святога Пятра, пасля якой скіруе пасланне і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi.
 

12 красавіка 2022, 10:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930