Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Benedictus (Cantico di Zaccaria)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падзякаваў за дапамогу бежанцам з Украіны

Святы Айцец назваў вайну ва Украіне ганебнай і непрымальнай, а таксама падзякаваў шматлікім валанцёрам, якія клапоцяцца пра ўкраінскіх бежанцаў, заклікаючы іх не губляць дух салідарнасці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

26 сакавіка 2022 года Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю італьянскай валанцёрскай арганізацыі радыё-аматараў Federazione Italiana Ricetrasmissioni C.B. Organizzazione di Volontariato. Падчас надзвычайных сітуацый яе члены актыўна дапамагаюць структурам грамадзянскай абароны распаўсюджваць інфармацыю.

“Гэта цудоўна, калі прыватнае захапленне становіцца грамадскім служэннем. Гэта той прынцып, калі дары і таленты прыносяць плёны на карысць агульнага дабра”, - дадаў Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што сіла радыё-аматараў заключаецца ў здольнасці хутка і паўсюдна распаўсюджваць навіны і інфармацыю. “Давайце падумаем, наколькі гэта можа стаць важна там, дзе пэўны рэжым ці іншы цэнтр улады хоча кантраляваць камунікацыю. Фундаментальна захоўваць свабоду, каб па-сапраўднаму быць на службе людзям і агульнаму дабру”, - сцвердзіў Пантыфік.

Папа падзякаваў сваім гасцям за дапамогу шматлікім братам і сёстрам, якія з-за вайны ўцяклі з Украіны. “Спадзяемся і молімся, каб гэта вайна – якая з'яўляецца ганьбай для ўсіх нас, для ўсяго чалавецтва – закончылася як мага хутчэй: яна непрымальная; кожны дзень яна павялічвае колькасць загінулых і разбурэнняў”, - заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што “вельмі шмат людзей мабілізавалася, каб дапамагаць бежанцам: звычайных людзей, асабліва ў суседніх краінах, але таксама і тут, у Італіі, куды прыбылі і працягваюць прыбываць тысячы ўкраінцаў”. “Ваш уклад – каштоўны: ён з’яўляецца канкрэтным, рамесным спосабам стварэння міру”, - сказаў Францішак радыё-аматарам.

Папа заўважыў, што Еўропа адказвае на вайну ва Украіне не толькі на ўзроўні дзяржаўных структур, але таксама на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, уключаючы валанцёрскія арганізацыі. Ён падкрэсліў, што такая рэакцыя з’яўляецца фундаментальнай і неад’емнай, бо яна “аднаўляе чалавечую і сацыяльную тканку, перад абліччам настолькі сур’ёзнай і вялікай раны, якая была нанесена вайной”.

Святы Айцец пажадаў, каб дапамога ўкраінскім бежанцам аказвалася не толькі цяпер, бо ў будучыні яны будуць мець яшчэ больш праблем. Папа заклікаў сваіх гасцей заўсёды працаваць на карысць свабоды і салідарнасці, ставячы на першае месца бедных, безабаронных і маргіналізаваных.

26 сакавіка 2022, 12:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930