Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro moderato
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: трэба быць побач з людзьмі, якія хварэюць на рак

Папа падзякаваў Італьянскай лізе барацьбы з ракам за стварэнне добрай грамадскай тканіны. 4 сакавіка 2022 года ён сустрэўся з прадстаўнікамі асацыяцыі, якая сёлета адзначае сваё 100-годдзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак звярнуў увагу на небяспеку абыякавасці і назваў яе “вялікай хваробай сучаснасці”. Сёння трэба быць побач з людзьмі, хворымі на рак, і з іх сем’ямі, якія маюць патрэбу ў кампетэнтнай і актыўнай падтрымцы. Таксама медыцынскія работнікі чакаюць падтрымкі. Гэта актуальна асабліва цяпер, калі свет выходзіць з пандэміі, якая замарудзіла працэсы прафілактыкі і дыягностыкі, з відавочнымі наступствамі ў першую чаргу для лячэння хвароб, - звярнуў увагу Пантыфік.

Папа назваў намаганні Лігі барацьбы з ракам “формай сацыяльнай дабрачыннасці”, якая ажыццяўляецца асацыятыўным чанам дзякуючы супрацоўніцтву з дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі, а таксама з валанцёрамі. На яго думку, менавіта асацыяцыі сёння могуць даць важнае сведчанне перад абыякавасцю, перад ментальнасцю, якая імкнецца выключыць тых, хто не ідэальны.

Францішак перакананы, што толькі разам можна спыніць распаўсюджванне культуры, якая хоча ўкараніць мадэль чалавека “эканамічнага”, карыснага ў той ступені, у якой ён вырабляе і спажывае. Жыццё, а не смерць з’яўляецца правам; і яго трэба прыняць, а не выкарыстоўваць – гэты этычны прынцып тычыцца ўсіх, - звярнуў увагу Папа.
 

04 сакавіка 2022, 13:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930