Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Morte e Trasfigurazione
Расклад Падкасты
Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар: бамбардзіроўка дзіцячага шпіталя непрымальная

Кардынал П'етра Паралін выказаў абурэнне ў сувязі з бамбардзіроўкай бальніцы ва ўкраінскім Марыупалі, а таксама запэўніў у гатоўнасці Апостальскай Сталіцы пасярэднічаць у вырашэнні канфлікту.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Бамбардзіроўка педыятрычнага шпіталя з’яўляецца непрымальнай і беспрычыннай, - сказаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы падчас сустрэчы з журналістамі, каментуючы паведамленне пра расійскі авіяцыйны ўдар па бальніцы з радзільным і педыятрычным аддзяленнем у Марыупалі.  

Дзяржсакратар заўважыў, што прастора для перамоў з’яўляецца абмежаванай, аднак выказаў спадзяванне на тое, што ўсё ж атрымаецца прыйсці да пазіцыі, дасягнутай шляхам перамоў.

Спасылаючыся на тэлефонную размову з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, кардынал Паралін прызнаўся, што яна не прынесла ніякіх гарантый, у прыватнасці не было пачута запэўніванняў адносна гуманітарных калідораў.

Іерарх падкрэсліў, што Апостальская Сталіца цалкам гатова зрабіць крокі на дыпламатычным фронце, каб знайсці рашэнне, здольнае пакласці канец вайне. Ён заклікаў спыніць канфлікт і ўмацаваць перамовы, выказваючы гатоўнасць да пасярэдніцтва, калі яно зможа дапамагчы, але патрэбна, каб надышоў адпаведны зварот.

Прысутнасць ва Украіне двух кардыналаў – Апостальскага элемазінарыя Конрада Краеўскага і часовага прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека Майкла Чэрны – Дзяржсакратар назваў знакам таго, што Папа хоча зрабіць унёсак не толькі да дыпламатычным і духоўным узроўні, але таксама на гуманітарным.

Каментуючы нядаўнія словы Патрыярха Маскоўскага Кірыла, кардынал Паралін заўважыў, што яны “не спрыяюць і не садзейнічаюць згодзе, а хутчэй нясуць рызыку далейшага распальвання настрояў і эскалацыі, што не дапамагае вырашэнню крызіса мірным шляхам”.
 

10 сакавіка 2022, 09:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031