Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Gloria, RV 588, in Re maggiore, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Падчас вакцынацыі бедных у Ватыкане Падчас вакцынацыі бедных у Ватыкане 

Пантыфік удзячны Касцёлу ў Карэі за дапамогу ў барацьбе з COVID-19

Святы Айцец выказаў падзяку Касцёлу ў Карэі за фінансавую дапамогу, якую Ватыкан атрымаў ад Сеульскай архідыяцэзіі для правядзення кампаніі па барацьбе з COVID-19 сярод бедных.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік падкрэсліў, што высока цэніць гэты шчодры жэст у лісце на імя арцыбіскупа Сеула Пітэра Чон Сун-Тэка, які быў адпраўлены яшчэ напярэдадні Божага Нараджэння.

17 снежня 2021 года Сеульская архідыяцэзія даслала ў Ватыкан ахвяраванне ў 1,4 мільёна долараў ЗША, якія былі выкарыстаны Апостальскай элемазінарыяй для правядзення кампаніі па вакцынацыі сярод бедных. Фінансавыя сродкі былі сабраны ў рамках ініцыятывы “Падзяліся вакцынай”, якая праводзілася Канферэнцыяй Біскупаў Карэі ў адказ на заклік Папы забяспечыць усім роўны доступ да медыцынскіх паслуг і вакцынацыі ад каронавіруса. Падчас пандэміі Касцёл у Карэі даслаў буйную суму грошай у Ватыкан ужо ў трэці раз. Агульная сума ахвяраванняў склала 3,4 мільёна долараў.
 

12 студзеня 2022, 11:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930