Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Tempo di menuetto)
Расклад Падкасты
Былая школа-інтэрнат у Камлупсе Былая школа-інтэрнат у Камлупсе 

Зала Друку: Святы Айцец гатовы здзейсніць падарожжа ў Канаду

27 кастрычніка 2021 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала паведамленне адносна гатоўнасці Святога Айца здзейнісць падарожжа ў Канаду.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Канферэнцыя Біскупаў Канады запрасіла Святога Айца Францішка здзейсніць Апостальскі візіт у Канаду, у тым ліку ў кантэксце даўняга душпастырскага працэсу прымірэння з карэннымі народамі. Яго Святасць выказаў гатоўнасць адправіцца ў краіну ў час, які будзе вызначаны пазней”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

6 чэрвеня 2021 г., падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа выказаў спачуванне канадцам, абураным шакавальнай навіной пра страшнае адкрыццё астанкаў 215 дзяцей, навучэнцаў школы-інтэрната ў горадзе Камлупс, прызначанай для асіміляцыі дзяцей з карэнных народаў.

“Далучаюся да канадскіх біскупаў і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Канадзе, каб выказаць спачуванне канадскай грамадскасці, абуранай шакавальнай навіной. Гэта сумнае адкрыццё павышае наша ўсведамленне болю і пакут мінулых часоў. Палітычныя і рэлігійныя ўлады Канады будуць працягваць рашучае супрацоўніцтва, каб праліць святло на гэтую сумную падзею і пакорліва ўзяць на сябе шлях прымірэння і вылячэння”, - сказаў тады Святы Айцец.

Школа-інтэрнат у Камплусе адкрылася ў 1890 г. пад кіраваннем Касцёла. У 1969 г. упраўленне структурай перайшло да свецкіх уладаў. У 1978 г. інтэрнат канчаткова зачыніўся.

 

27 кастрычніка 2021, 14:53
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930