Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскае пасланне да ўдзельніц Жаночага форуму G20

Кард. П’етра Паралін ад імя Францішка звярнуўся з відэапасланнем да ўдзельніц Жаночага форуму G20 у Італіі, накіраванага на павышэнне дасведчанасці аб істотнай ролі і станоўчым уплыве жанчын у грамадстве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нашаму свету неабходна супрацоўніцтва жанчын, іх кіраўніцтва і іх навыкі, а таксама іх інтуіцыя і самаадданасць, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар. Францішак часта гаворыць пра "незаменны ўклад жанчын у пабудову свету, які з'яўляецца домам для ўсіх".

Ва ўмовах сучасных глабальных сацыяльных, эканамічных і кліматычных праблем жанчыны таксама могуць дапамагчы ў развіцці вельмі неабходнага пачуцця "бескарыслівасці", якое супрацьстаіць “дэстабілізуючай логіцы неадкладнай выгады”, - звярнуў увагу іерарх.

“Акрамя таго, няма сумневаў, што салідарнасць і ўзаемнае супрацоўніцтва паміж жанчынамі і мужчынамі таксама з'яўляюцца асновай грамадства”, - падкрэсліў кард. Паралін, звяртаючы ўвагу на тое, што “у некаторых аспектах гэта можа запатрабаваць змены парадыгмы”.

“Хацеў бы скарыстацца магчымасцю, каб ад імя папы Францішка яшчэ раз падкрэсліць, што кожная дзяўчына і маладая жанчына ў кожнай краіне павінна мець доступ да якаснай адукацыі, кожная з іх павінна развівацца, пашыраць свой патэнцыял і таленты, прысвячаць сябе развіццю і прагрэсу згуртаванага грамадства”, - сказаў у завяршэнне Дзяржсакратар Яго Святасці.
 

18 кастрычніка 2021, 19:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031