Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.2 in Re Maggiore
Расклад Падкасты
Марыя Мантэсоры. Ілюстрацыйнае фота Марыя Мантэсоры. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: Мантэсоры – педагог, якая вучыла братэрству і міру

Святы Айцец заклікаў углядацца ў прыклад Марыі Мантэсоры, каб спрыяць выхаванню “салідарных асобаў, грамадзянаў свету, адкрытых на дыялог і гасціннасць”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

23 кастрычніка 2021 г. Пантыфік скіраваў прывітальнае пасланне на імя прафесара Бэнэдэта Скопалы, старшыні італьянскага Нацыянальнага інстытута Мантэсоры (Opera Nazionale Montessorі) з нагоды міжнароднага кангрэса на тэму “Марыя Мантэсоры паміж гісторыяй і сучаснасцю. Прыняцце і распаўсюджванне яе педагогікі ў Італіі пра 150 гадоў пасля нараджэння”, арганізаванага гэтай структурай у Рыме.

У звароце за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы, адзначаецца, што Мантэсоры была “выбітным педагогам, адной з самых значных постацей на культурнай арэне ХІХ ст., якая пакінула глыбокі след у адукацыйнай сферы і ва ўсім грамадстве”,

Падкрэсліваецца, што дзейнасць Марыі Мантэсоры была накіравана на “будаванне больш братэрскага і мірнага свету”, і выказваецца пажаданне, каб 150-годдзе з дня яе нараджэння, паспрыяла з’яўленню “шчырай адданасці на карысць новых пакаленняў”, каб “выхоўваць салідарных асобаў, грамадзянаў свету, адкрытых на дыялог і гасціннасць”. На завяршэнне паслання кардынал Паралін запэўніў арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў благаслаўленні Пантыфіка.

Марыя Мантэсоры (1870-1952) – італьянскі ўрач і педагог, першая жанчына ў Італіі, якая атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Яна вядома ў першую чаргу сваёй унікальнай педагагічнай мадэллю, заснаванай на ідэі свабоднага выхавання, якая носіць яе імя.
 

23 кастрычніка 2021, 11:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031