Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ALESSANDRO STRADELLA: Piet? Signore
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: велізарныя выдаткі на ўзбраенні выклікаюць абурэнне

Святы Айцец асудзіў накіраванне велізарных выдаткаў на ўзбраенні, у той час як мільёны людзей на планеце пакутуюць ад недахопу самага неабходнага для жыцця і вядуць існаванне, нягоднае чалавека.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 60-й Пешай пілігрымкі ў інтэнцыі міру, якая прайшла 10 кастрычніка 2021 г. з Перуджы ў Асізі пад дэвізам “Клопат, як новае імя міру”. 

“Клопат, насамрэч, з’яўляецца супрацьлеглым абыякавасці, адчужэнню, нападам на годнасць іншага чалавека, гэта значыць анты-культуры, якая ляжыць у аснове насілля і вайны”, - сцвердзіў Пантыфік.

Папа назваў абуральным той факт, што таксама і сёння, “пасля двух велізарных сусветных войнаў” і “шматлікіх рэгіянальных войнаў, якія прынеслі разбурэнне народам і краінам”, дзяржавы дагэтуль “марнуюць велізарныя грошы на ўзбраенні“ – у той час як у ходзе міжнародных канферэнцый абвяшчаецца мір, – і такім чынам фактычна адварочваюць позірк ад “мільёнаў братоў і сясцёр, якім не хапае неабходнага для жыцця, або, якія вядуць існаванне, нягоднае чалавека”.

Святы Айцец падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце “як ніколі неабходна крочыць па шляху клопату: не адзін раз на год, а штодзённа, у канкрэтнасці штодзённага жыцця, з дапамогай Бога, які з’яўляецца бацькамі ўсіх і клапоціцца пра ўсіх, каб навучыцца жыць яе браты і сёстры”.
 

11 кастрычніка 2021, 09:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031