Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Францішак на экуменічнай сустрэчы ў Браціславе Францішак на экуменічнай сустрэчы ў Браціславе 

Пантыфік распачаў візіт у Славакію з экуменічнай сустрэчы

Папа распачаў другі этап свайго 34-га Апостальскага падарожжа, у рамках якога наведвае Венгрыю і Славакію. 12 верасня 2021 г. каля 15.30 па сярэднееўрапейскім часе ён прыбыў з Будапешта ў Браціславу.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля цырымоніі прывітання ў браціслаўскім аэрапорце і кароткай сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай Францішак накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, дзе сустрэўся з членамі Экуменічнай рады Славакіі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі адзінаццаці мясцовых рэлігійных супольнасцей, а каталіцкі епіскапат мае статус назіральніка.

У сваёй прамове Францішак нагадаў пра шматгадовыя атэістычныя ганненні ў перыяд панавання камуністычнага рэжыма, калі “рэлігійная свабода душылася або жорстка пераследавалася”. Пасля падзення жалезнай заслоны свабода вярнулася. “Цяпер вас аб’ядноўвае супольны шлях, на якім вы адкрываеце наколькі цудоўна, але таксама і складана жыць верай у свабодзе”, - дадаў ён.

Папа звярнуў увагу на небяспеку вяртання да яшчэ горшага рабства – унутранага. Ён спаслаўся на Легенду пра вялікага інквізітара з рамана Дастаеўскага Браты Карамазавы, у якой Езус вярнуўся на зямлю і быў абвінавачаны ў тым, што даў людзям зашмат свабоды. Хрыстус настойваў на важнасці свабоды, у той час як людзі прагнулі “хлеба і невялікай колькасці нечага іншага".

Паводле Францішка, такая небяспека ўзнікае калі сітуацыя нармалізуецца і людзі спыняюцца да дасягнутым, імкнуцца захаваць спакойнае жыццё. Папа заклікаў хрысціян не трапляць у такую пастку камфортнага рабства, а быць руплівымі ў прапаведванні і жыць евангельскай свабодай.

Пантыфік звярнуў увагу на актуальнасць прыкладу святых Кірыла і Мятода, заклікаў хрысціян быць з’яднанымі паміж сабой і працаваць над прымірэннем разнастайнасцей у Святым Духу. Ён адзначыў важнасць спалучэння малітоўнага сузірання, асабліва ўласцівага славянскім народам, і актыўнага дзеяння, у прыватнасці на карысць самых бедных. “Супольныя дабрачынныя ініцыятывы могуць адкрыць перад намі больш шырокія гарызонты і дапамагчы дасягнуць большага прагрэсу ў пераадоленні забабонаў і непаразуменняў”, - сказаў ён.

На заканчэнне сустрэчы Папа выказаў спадзяванне на тое, што ўсе хрысціяне аднойчы змогуць аб’яднацца за эўхарыстычным сталом Пана, а пакуль гэта немагчыма, будуць разам прымаць Езуса, служачы Яму ў бедных.
 

12 верасня 2021, 17:22
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031