Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Fondation Leaders pour la Paix Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Fondation Leaders pour la Paix 

Папа: пандэмія дала магчымасць прасоўвання "лепшай палітыкі"

У крытычны гістарычны момант патрэбна шматбаковае супрацоўніцтва і культура сустрэчы, - адзначыў Францішак 4 верасня 2021 г., сустракаючыся ў Ватыкане з прадстаўнікамі Fondation Leaders pour la Paix.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"На жаль, пандэмія яшчэ не пераадолена, а яе эканамічныя і сацыяльныя наступствы, асабліва для жыцця самых бедных, застаюцца цяжкімі", - адзначыў Папа. На яго думку, неабходныя дзеянні, якія рухаюцца па двух напрамках: культурным і інстытуцыйным.

У працы “палітычнага” Фонду, заснаванага былым французскім прэм’ерам Жан-П'ерам Рафарэнам, удзельнічаюць вядучыя сусветныя палітыкі, сярод якіх Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, былы Генсек ААН Пан Гі Мун, былы італьянскі прэм’ер Рамана Продзі, былы старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Герман Пётэрынг.

"Ваша прыхільнасць міру ніколі не была такой неабходнай і тэрміновай" як у цяперашні "асабліва крытычны" гістарычны момант, адзначаны пандэміяй, крызісамі і шматлікімі праблемамі, сярод якіх голад, ядзерная зброя, экалогія, - звярнуў увагу Пантыфік.

Пандэмія з яе доўгімі наступствамі ізаляцыі і сацыяльнай "гіпертэнзіяй" непазбежна падарвала і саму палітычную дзейнасць, палітыку як такую. Але нават гэты факт, на думку Францішка, можа стаць магчымасцю для прасоўвання "лепшай палітыкі", без якой немагчыма "развіццё сусветнай супольнасці, здольнай рэалізаваць братэрства".

Папа нагадаў аб неабходнасці "архітэктуры" міру, у якую залучаны ўсе. На культурным узроўні гаворка ідзе пра папулярызацыю культуры, што прызнае цэнтральнае месца за асобай, пра "культуру сустрэчы", дзе слухаюць і вітаюць іншых.

На ўзроўні інстытутаў неабходна тэрмінова развіваць шматбаковы дыялог і супрацоўніцтва, паколькі шматбаковыя пагадненні больш эфектыўныя, чым двухбаковыя, трэба пашыраць культуру агульнага дабра і абароны самых слабых дзяржаў. Пантыфік заклікаў не спыняцца на дыскусіях і “дакрануцца да цела тых, хто пакутуе”.

Папа з радасцю адзначыў, што падчас пандэміі стала больш ініцыятыў "знізу", але папярэдзіў, што часам яны выкарыстоўваюцца ідэалагізаванымі групамі дзеля іншых інтарэсаў. Таксама тут, на яго думку, Фонд можа адыграць важную канструктыўную ролю, галоўным чынам, спрыяючы добраму веданню грамадствам праблем і іх першапрычын. Францішак назваў гэта “часткай асветы на карысць міру”. Ён заклікаў сваіх гасцей працягваць намаганні па стварэнні больш братэрскага грамадства.
 

04 верасня 2021, 13:35
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031