Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Die Schonbrunner
Расклад Падкасты
Францішак падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце Францішак падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце 

Францішак правёў прэс-канферэнцыю на борце самалёта

Папа размаўляў з журналістамі на борце самалёта па дарозе з Браціславы ў Рым. Ён закрануў, між іншым, рэзанансную ў ЗША тэму, звязаную з палітыкамі-католікамі, якія выступаюць за аборты.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак заўважыў, што св. Камунія прызначана для тых, хто знаходзіцца “ў супольнасці”, а палітыкі, якія падтрымліваюць аборты, дабраахвотна выходзяць “па-за яе межы”. Тым не менш, нават у такіх выпадках справу індывідуальна павінен вырашыць душпастыр дадзенай асобы.

Біскупы ЗША ўжо некалькі месяцаў працуюць над Дакументам аб Эўхарыстыі, у якім разглядаецца пытанне каталіцкіх вернікаў, ангажаваных у палітыку, якія выступаюць за аборты, такіх як прэзідэнт Джо Байдэн і спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі.

Францішак згадаў пытанне абортаў, адзначыўшы, што гаворка ідзе не проста пра праблему, а пра забойства. “Прамежкавых тэрмінаў няма. Той, хто робіць аборт, забівае", - сказаў ён. Ужо не ў першы раз Папа спаслаўся на падручнікі па эмбрыялогіі, у якіх вельмі ясна сказана, што органы новай асобы фарміруюцца на трэцім тыдні пасля зачацця, часта да таго, як жанчына зразумее, што зацяжарыла. "Гэта чалавечае жыццё. Асоба. Чалавечае жыццё трэба паважаць, тут прынцып ясны", - падкрэсліў ён.

Касцёл настолькі цвёрды ў гэтым пытанні, паколькі гаворка ідзе пра вельмі ясную справу: пра чалавечае жыццё, а не праблему, якую можна вырашыць, "наймаючы забойцу". Касцёл, калі б падтрымаў аборты, па словах Пантыфіка, стаў бы Касцёлам, які "прымае штодзённыя забойствы".

Францішак таксама выказаўся пра аднаполыя саюзы. Ён заявіў, што сужэнства – гэта сакрамэнт; ён не можа быць заключаны паміж двума асобамі аднаго полу. Ён адзначыў, што Каталіцкі Касцёл "не мае паўнамоцтваў змяніць прыроду сакрамэнту, устаноўленага Панам", але і не мае паўнамоцтваў выступаць супраць грамадзянскіх законаў, якія спрабуюць дапамагчы "тым, у каго іншая сексуальная арыентацыя". Папа звярнуў увагу на тое, што ў дзяржавы ёсць магчымасць гарантаваць ім бяспеку, стабільнасць і спадчыннасць.

Пантыфік папрасіў не асуджаць гомасексуальных асоб, “бо гэта нашы браты і сёстры”, але пры гэтым заўважыў, што сужэнства застаецца сакрамэнтам, які заключаецца паміж мужчынам і жанчынай. “Пан добры і хоча, каб мы ўсе былі збаўлены, але, калі ласка, не прымушайце Касцёл адмаўляць праўду”, - звярнуўся Святы Айцец.
 

16 верасня 2021, 10:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031