Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падтрымаў глабальнае кіраванне сферай аховы здароўя

Пандэмічны крызіс выявіў глыбокую ўзаемазалежнасць паміж чалавечай сям'ёй і планетай, - заўважыў Францішак 27 верасня 2021 г., сустракаючыся з удзельнікамі асамблеі Папскай акадэміі жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пандэмія прымусіла гучаць яшчэ мацней крык зямлі і крык бедных, - адзначыў Пантыфік. І чалавецтва не можам заставацца глухім, хоць “вырашэнне шматлікіх сур'ёзных праблем, якія ўзніклі за апошнія два гады, – задача не з лёгкіх”. З аднаго боку, людзі стаміліся ад COVID-19: яны “не хочуць больш пра гэта чуць, і спяшаюцца перайсці да іншых тэм”. Але, на думку Папы, важна спакойна вывучыць тое, што адбылося, каб знайсці шлях да лепшай будучыні для ўсіх.

Грамадства, асабліва на Захадзе, схільнае забываць пра ўзаемазвязанасць паміж чалавечай сям'ёй і агульным домам, горкія наступствы чаго відавочныя. Важна адмовіцца ад гэтай шкоднай тэндэнцыі, што “магчыма зрабіць дзякуючы сінэргіі паміж рознымі дысцыплінамі”: біялогіяй і гігіенай, медыцынай і эпідэміялогіяй, але таксама эканомікай і сацыялогіяй, антрапалогіяй і экалогіяй. “Акрамя разумення з'яў, гэта таксама пытанне вызначэння тэхналагічных, палітычных і этычных крытэрыяў дзеянняў у дачыненні да сістэм аховы здароўя, сям'і, працы, навакольнага асяроддзя”, - звярнуў увагу Францішак.

Такі падыход, на думку Пантыфіка, асабліва важны ў галіне аховы здароўя, паколькі здароўе і хваробы вызначаюцца не толькі працэсамі прыроды, але і сацыяльным жыццём. Тут ён падкрэсліў важнасць справядлівага і ўсеагульнага размеркавання вакцын. Таксама ўмовы жыцця, якія з'яўляюцца вынікам палітычнага, сацыяльнага і экалагічнага выбару, аказваюць уплыў на здароўе людзей. Менавіта таму, перакананы Пантыфік, трэба падтрымліваць міжнародныя ініцыятывы, “накіраваныя на стварэнне глабальнага кіравання сферай аховы здароўя ўсіх жыхароў планеты”. Гаворка ідзе пра “набор зразумелых і ўзгодненых правіл на міжнародным узроўні з павагай да чалавечай годнасці”. Гэта важна, паколькі ў будучыні будзе існаваць рызыка новых пандэмій.

Свой каштоўны ўклад тут можа прапанаваць Папская акадэмія жыцця, уключаная ў супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. Францішак заклікаў акадэмікаў удзельнічаць у ініцыятывах і грамадскай дыскусіі; распаўсюджваючы такім чынам “хрысціянскую антрапалагічную прапанову, натхнёную Аб’яўленнем”. Гэта можа дапамагчы сучаснаму чалавеку адкрыць для сябе "першаснае права на жыццё ад зачацця да яго натуральнага завяршэння".

Святы Айцец высока ацаніў праведзенае Акадэміяй даследаванне на тэму ўплыву новых тэхналогій на жыццё чалавека. Ён заахвоціў працягваць працу па папулярызацыі так званага Рымскага этычнага закліку, які ўключыў у сябе маральныя правілы, звязаныя з сферай штучнага інтэлекту.
 

27 верасня 2021, 13:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930