Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Pièce Héroique
Расклад Падкасты
Францішак падчас візіту ў Паўднёвую Карэю Францішак падчас візіту ў Паўднёвую Карэю 

Папа да Касцёла ў Карэі: быць будаўнікамі міра і надзеі

21 жніўня 2021 г. Папа скіраваў пасланне да касцёльнай супольнасці Паўднёвай Карэі ў сувязі з 200-годдзем з дня нараджэння св. Андрэя Кіма Таэгона, першага каталіцкага святара карэйскага паходжання.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Гэта радасная падзея дае нагоду для таго, каб узнесці нашу малітву да Бога Айца, які пажадаў падарыць нам у асобе св. Андрэя Кіма ўзорнага сведку гераічнай веры і нястомнага апостала евангелізацыі ў цяжкія часы, пазначаныя пераследам і пакутамі вашага народа”, - напісаў Францішак.

Пантыфік падкрэсліў, што св. Андрэй Кім Таэгон, разам са сваімі паплечнікамі, “з радаснай надзеяй паказваў, што дабро заўсёды пераважае, бо любоў Бога перамагае нянавісць”.

“Таксама і сёння, перад абліччам шматлікіх праяў зла, якія скажаюць прыгожы твар чалавека, створанага на вобраз і падабенства Бога, неабходна адкрыць нанова важнасць місіі кожнага ахрышчанага, які пакліканы быць паўсюль будаўніком міра і надзеі, гатовым, як Добры Самаранін, пахіліцца над ранамі тых, хто прагне любові, дапамогі ці проста братэрскага позірку”, - дадаў Святы Айцец.

Францішак падзякаваў усёй касцёльнай супольнасці Паўднёвай Карэі на шчодрую падтрымку кампаніі вакцынацыі ў бедных краінах, а таксама пажадаў, каб гэты прыклад натхняў на большую падтрымку самых апошніх.

“Дарагія сябры, як я пісаў у энцыкліцы Fratelli tutti, “будаванню грамадскага міру ў канкрэтнай краіне няма канца; хутчэй, гэта “заданне, якое не дазваляе адпачыць і вымагае ўдзелу кожнага”. Жадаю, каб усе, хто працуе на карысць прымірэння на Карэйскім паўвостраве працягвалі з абноўленым запалам быць добрымі будаўнікамі міру, заахвочваючы ўсіх да паважлівага і канструктыўнага дыялогу дзеля ўсё больш і больш светлай будучыні”, - падкрэсліў у пасланні Пантыфік.
 

21 жніўня 2021, 17:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930