Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: пажылыя маюць права марыць, гледзячы на маладых

Без дыялогу паміж моладдзю і пажылымі гісторыя не рухаецца наперад, жыццё не развіваецца, - заўважыў Папа, вітаючы пілігрымаў, якія ўдзельнічалі 25 ліпеня 2021 г. у малітве Анёл Панскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак заклікаў адзначыць 1-ы Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей у кожнай супольнасці, у тым ліку наведваючы самых адзінокіх пажылых. “Бабулям і дзядулям патрэбна моладзь, а моладзі – бабулі і дзядулі. Яны павінны размаўляць паміж сабой, яны павінны сустракацца”, - аргументаваў ён.

Пантыфік прызнаўся, што задумаў гэты Дзень, каб звярнуць увагу грамадства на каштоўнасць пажылога пакалення. “У старых ёсць жыццёвыя сокі гісторыі, якія падымаюцца і надаюць сілу дрэву, што расце. (...) Без дыялогу маладых людзей з бабулямі і дзядулямі гісторыя не рухаецца наперад, жыццё не развіваецца. Гэта трэба прыняць. Гэта выклік для нашай культуры. Пажылыя маюць права марыць, гледзячы на маладых, а маладыя маюць права на мужнасць прароцтва, чэрпаючы жыццёвы сок сваіх бабуль і дзядуль. Прашу вас: зрабіце так, каб бабулі і дзядулі сустракаліся з моладдзю і размаўлялі”, - адзначыў Францішак.
 

25 ліпеня 2021, 13:15
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930