Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Andante maestoso - Allegro vivace
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ахвяраваў сродкі на калодзеж ва Угандзе

Пантыфік ахвяраваў 5 тыс. еўра на будаўніцтва свідравіны ва ўгандыйскай вёсцы Апейтолім, якая знаходзіцца ў дыяцэзіі Марата. Гэта засушлівы раён, у 5 км ад бліжэйшага водазабору.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Жанчыны і дзеці ходзяць па гэтым маршруце кожны дзень, несучы цяжкія каністры ў экстрэмальную спёку. Дзякуючы Францішку, ім больш не давядзецца гэтага рабіць", - адзначыў кс. Марка Канові, місіянер, які працуе ў гэтым раёне ўжо пяцьдзясят гадоў.

Тым часам Уганда перажывае другую хвалю пандэміі. Па словах экспертаў, пік можа наступіць у канцы ліпеня - пачатку жніўня. Санітарныя і іншыя абмежаванні прывялі да значнага пашырэння беднасці. Таксама павялічылася колькасць выпадкаў халеры, бо людзі ў сітуацыі галечы непераборлівыя ў ежы.

“Гэта вандроўны народ, які займаецца ў асноўным авечкагадоўляй, і яму давялося перайсці на сельскую гаспадарку, каб перажыць няпросты час. Таму патрэбна вада, якой не хапае”, - тлумачыць камбаніянін.

Ахвяраванне Францішка кс. Канові назваў айцоўскім жэстам і сапраўдным благаслаўленнем. “Наша ўдзячнасць была выказана ў шчырай малітве за здароўе Папы, які знаходзіцца ў клініцы Джэмэлі”, адзначыў ён. На думку законніка, тут гаворка ідзе не толькі пра матэрыяльную падтрымку, але і дар надзеі. “Мы адчуваем, што знайшлі месца ў сэрцы таго, хто нясе ў сабе ўвесь свет", - звярнуў увагу місіянер.
 

10 ліпеня 2021, 10:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930