Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Chasse (Capriccio)
Расклад Падкасты
Францішак падчас сустрэчы з выхаванцамі Папскай рэгіянальнай семінарыі імя Пія XI у Марке Францішак падчас сустрэчы з выхаванцамі Папскай рэгіянальнай семінарыі імя Пія XI у Марке 

Папа да семінарыстаў: без паслухмянасці няма росту і сталення

Францішак параўнаў духоўную семінарыю да Святой Сям'і з Назарэта, у якой “прынялі, ахоўвалі і фарміравалі Езуса з улікам місіі, даручанай Яму Айцом”. 10 чэрвеня 2021 г. Папа сустрэўся з італьянскімі семінарыстамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Год св. Юзафа, які зараз ідзе ў Касцёле, натхніў Пантыфіка на разважанні, звязаныя з пакліканнем "гэтай надзвычайнай асобы”. Апякун Езуса вучыць нас, што без паслухмянасці ніхто не можа расці і сталець. Пантыфік папрасіў выхавальнікаў Папскай рэгіянальнай семінарыі імя Пія XI у Марке быць для семінарыстаў тымі, кім Юзаф быў для Езуса.

“Няхай яны вучацца пакоры ад вашага паслушэнства; працавітасці ад вашай самаадданасці; шчодрасці да бедных ад сведчання вашай цвярозасці і спагадлівасці; айцоўству дзякуючы вашай жывой і цнатлівай любові”, - пажадаў Святы Айцец.

Францішак выказаў перакананне, што для будучых святароў семінарыя “можа быць як дом у Назарэце, у якім Сын Божы ад бацькоў навучыўся чалавечнасці і блізкасці”. “Не задавальняйце тым, што вы ўмееце карыстацца сацыяльнымі сеткамі і медыя для камунікацыі. Толькі пераўтвораныя Словам Божым, вы зможаце дзяліцца словам жыцця. Свет прагне святароў, здольных сведчыць дабрыню Пана тым, хто зведаў грэх і няўдачы, святароў, якія валодаюць чалавечнасцю, душпастыраў, гатовых падзяляць радасць і цяжар сваіх братоў, людзей, якія ўмеюць пачуць крык тых, хто пакутуе”, - звярнуўся да сваіх маладых гасцей Пантыфік.

Папа прапанаваў “некалькі ідэй”, якія тычацца чатырох вымярэнняў фармацыі: чалавечага, духоўнага, інтэлектуальнага і душпастырскага. Ён прапанаваў семінарыстам “не бегчы ад сваёй чалавечнасці, не адмаўляцца ад складанасці свайго ўнутранага свету, пачуццяў і эмацыянальнасці; не закрывацца ў сабе падчас крызісу ці слабасці”.

Малітва, фундамент духоўнасці, “павінна быць не рытуалам, а нагодай для асабістай сустрэчы з Богам, для дыялогу з Ім і даверу да Яго. “Сачыце, каб літургія і супольная малітва не сталі цэлебрацыяй вас саміх”, - пажадаў Папа. Ён заклікаў маладых людзей ужо зараз “адчуваць сябе заступнікамі свету”.

Інтэлектуальная фармацыя, звярнуў увагу Святы Айцец, дапаможа будучым святарам “з усведамленнем і кампетэнтнасцю ўвайсці ў складанасць сучаснай культуры і думак, не баяцца і не ставіцца варожа да гэтага”. “Менавіта тут увасабляецца мудрасць Евангелля. І задача місіі, якая чакае вас, патрабуе сёння як ніколі кампетэнтнасці і падрыхтоўкі”, - адзначыў Францішак.

Душпастырская фармацыя дапамагае “з энтузіязмам ісці насустрач людзям”. Святар, які служыць народу Божаму, павінен клапаціцца пра раны ўсіх, асабліва бедных, - заўважыў Пантыфік, заклікаючы выхаванцаў семінарыі трымацца ўбаку ад любой формы клерыкалізму.

Завяршаючы сустрэчу, Францішак падзякаваў сваім гасцям “за сведчанне касцёльнай камуніі”.
 

10 чэрвеня 2021, 13:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930