Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 

Пантыфік: Касцёл пакліканы вызваліць свет ад няволі граху і згубы надзеі

Касцёл пераканаўчы, калі свабодны ад страхаў, крывадушнасці і ўлады, - адзначыў Папа падчас св. Імшы, якую 29 чэрвеня 2021 г. цэлебраваў у Ватыкане з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У цэнтры гісторыі святых Пятра і Паўла “не былі іх цудоўныя здольнасці, але сустрэча з Хрыстом, якая змяніла іх жыццё”. Яны спазналі любоў, якая іх аздаравіла і вызваліла, і таму сталі апосталамі і распарадчыкамі вызваленнямі для іншых, - заўважыў Пантыфік на пачатку сваёй гаміліі.

“Пётр і Павел з’яўляюцца свабоднымі выключна таму, што былі вызвалены”. Разважаючы над гэтым сцвярджэннем Папа заўважыў, што Пётр быў “у першую чаргу вызвалены ад пачуцця неадпаведнасці і горычы паразы”, а адбылося гэта дзякуючы безумоўнай любові Езуса.

Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла

Хрыстус вызваліў Пятра ад страху, разліку, заснаванага на чалавечых гарантыях, ад клопатаў гэтага свету, напоўніўшы яго адвагай рызыкаваць усім і радасцю адчування сябе лаўцом людзей, а таксама даў яму ключы ад брамы, “якая вядзе да сустрэчы з Панам, і ўладу звязваць і развязваць: звязваць братоў з Хрыстом і развязваць вузлы і путы іх жыцця”. У жыцці Пятра пачалася новая гісторыя: адкрытасці, вызвалення, разарваных путаў, выйсця з няволі, якая робіць закрытым. “Пётр перажыў досвед Пасхі: Пан вызваліў яго”, - дадаў Папа.

Пасху ў сваім жыцці перажыў таксама і апостал Павел. Езус вызваліў яго ад самай прыгнятальнай няволі – ад зняволення ўласным эга, а таксама ад рэлігійнага запалу, які зрабіў яго жорсткім у падтрымцы атрыманых традыцый і гвалтоўным у пераследзе хрысціян. “Фармальнае захаванне рэлігіі і абарона традыцый з выцягнутым мячом, замест таго, каб адкрыць яго на любоў да Бога і братоў, зрабілі яго закамянелым. Бог вызваліў яго ад гэтага, але “не вызваліў ад шматлікіх слабасцей і цяжкасцей, якія зрабілі больш плённай яго евангелізацыйную місію”, - сказаў Пантыфік.

Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла

“Дарагія браты і сёстры, Касцёл глядзіць на гэтых двух гігантаў веры і бачыць двух апосталаў, якія вызвалілі ў свеце моц Евангелля толькі таму, што спачатку былі вызвалены праз сустрэчу з Хрыстом. Ён не асуджаў іх, не прыніжаў, але раздзяліў іх жыццё з любоўю і блізкасцю, падтрымліваючы іх сваёй малітвай, а часам заклікаючы да навяртання, каб падштурхнуць да перамены... Так Езус робіць і з намі: запэўнівае ў сваёй блізкасці, молячыся за нас, заступаючыся перад Айцом; і з ласкавасцю папракае, калі памыляемся, каб маглі знайсці сілу для таго, каб падняцца і працягваць шлях”, - сказаў Папа.

Францішак заўважыў, што толькі свабодны Касцёл з’яўляецца пераканаўчым. “Як Пётр мы пакліканы быць свабоднымі ад пачуцця паразы перад абліччам рыбнай лоўлі, якая часам бывае няўдачнай; быць свабоднымі ад страху, які паралізуе і робіць баязлівымі, замыкаючы на нашых гарантыях і пазбаўляючы адвагі прароцтва. Як Павел мы пакліканы быць свабоднымі ад крывадушнай засяроджанасці на вонкавым; быць свабоднымі ад спакусы сілай навязваць сябе свету, а не слабасцю, якая стварае месца для Бога; свабоднымі ад такой рэлігійнасці, якая робіць нас закамянелымі і нягнуткімі; свабоднымі ад неадназначных сувязяў з уладай і страху быцця аб'ектам непрыняцця і нападаў”, - дадаў Пантыфік.

Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла

“Пётр і Павел даюць нам вобраз Касцёла, даверанага нашым рукам, але які Пан вядзе з вернасцю і ласкавасцю; Касцёла слабога, але моцнага прысутнасцю Бога; Касцёла свабоднага, які можа прынесці свету тое вызваленне, якога свет няздольны даць сабе сам: вызваленне ад граху, смерці, роспачы, пачуцця несправядлівасці, ад згубы надзеі, што абцяжарвае жыццё жанчын і мужчын нашага часу”, - сцвердзіў ён.

“Спытаем у сябе: наколькі нашы гарады, нашы грамадствы, наш свет патрабуюць вызвалення? Колькі путаў павінна быць разарвана і колькі замкнёных дзвярэй павінна быць расчынена! Мы можам стаць супрацоўнікамі гэтага вызвалення, але толькі калі першымі дазволім навіне Езуса вызваліць нас і калі будзем крочыць у свабодзе Святога Духа”, - сказаў Папа.

Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
Падчас св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла

Пантыфік прывітаў арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошняга году, якім пазней уручыў паліі, а таксама скіраваў словы прывітання да дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярхату, прысутнасць якой назваў “знакам адзінства на шляху вызвалення ад адлегласцей, якія абуральна раздзяляюць людзей, якія вераць у Хрыста”.

“Молімся за вас, за пастыраў, за Касцёл, за ўсіх нас, каб, вызваленыя Хрыстом, мы маглі быць апосталамі вызвалення для ўсяго свету”, - завяршыў гамілію Святы Айцец.

Пасля св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
Пасля св. Імшы ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла
29 чэрвеня 2021, 12:27
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031