![Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/srv/2021/05/03/2021-05-03-presidente-del-iraq/1620039798531.JPG/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Святы Айцец прыняў Міністра замежных спраў Ірака
3 мая 2021 г. раніцай у Ватыкане папа Францішак сустрэўся з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Мухамедам Хусэйнам. Размова доўжылася каля 30 хвілін.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні паведаміў, што Пантыфік меў магчымасць падзякаваць палітыку за цёплы прыём падчас яго нядаўняга Апостальскага візіту ў Ірак. Ён папрасіў Хусэйна перадаць сардэчнае прывітанне народу краіны, пацвердзіўшы пажаданне, “каб усе людзі ўзрасталі ў салідарнасці і здольнасці прызнаць сваю адказнасць за ўразлівасць іншага”.
03 мая 2021, 13:50