Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: з канцом Года Laudato si’ не спыняць экалагічныя намаганні

Святы Айцец, спасылаючыся на завяршэнне Года Laudato si’, заклікаў усіх да далейшага ўдзелу ў ініцыятывах па ахове чалавечага асяроддзя.

“Сёння завяршаецца Год Laudato si’, дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у шматлікіх ініцыятывах па ўсім свеце. Гэта шлях, якім мы павінны ісці разам, слухаючы крык зямлі і бедных”, - напісаў Папа 24 мая 2021 г. у сваім Twitter.

Laudato si' – гэта другая энцыкліка Францішка, апублікаваная 18 чэрвеня 2015 г. і прысвечаная, між іншым, праблемам экалогіі і абароне навакольнага асяроддзя.

З нагоды завяршэння адмысловага Года, прысвечанага ў Касцёле абароне стварэння, кардынал Луіс Антоніа Тагле ўзначаліў малітоўную сустрэчу ў генеральным доме францішканаў у Рыме. Ён нагадаў, што клопат пра агульны дом з'яўляецца часткай місіі Касцёла і што кожны вернік, разам з атрыманнем Духа Святога, абавязаны рэалізаваць гэта.

У сваю чаргу кс. Аўгуста Дзампіні, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, адзначыў, што Евангелле абавязвае хрысціян абараняць стварэнне і клапаціцца пра бедных. Да гэтага асабліва закліканы аніматары Глабальнага каталіцкага руху за навакольнае асяроддзе, якім Папа падчас апошняй малітвы Regina Caeli даручыў абвяшчэнне Евангелля Стварэння.

“Евангелле Стварэння звязана з адкрытым Касцёлам, які клапоціцца пра наш агульны дом і пра іншых людзей у любым месцы на зямлі. Прыгажосць гэтай місіі заключаецца менавіта ў тым, каб сведчыць клопат пра стварэнне і пра братоў у любым месцы і ў любых умовах” - адзначыў кс. Дзампіні.

На думку ватыканскага эксперта, гэта таксама звязана з неабходнымі зменамі ў сусветнай эканоміцы, якая, як кажа Папа, хварэе, бо выклікае няроўнасць, сацыяльныя хваробы, канфлікты і разбурае стварэнне.

Laudato si' – не толькі дакумент для чытання, але і дапаможнік для дзеяння. Ініцыятывы павінны быць рэалізаваны хутка, паколькі планета больш не можа цярпець знішчэння. Змяніць наш лад жыцця недастаткова. Існуе таксама неабходнасць у аднаўленні эканамічных структур, якія хварэюць і маюць патрэбу ў рэформах”, - патлумачыў падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
 

25 мая 2021, 12:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031