Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Parte II - Poco Adagio quasi andante - Allegro
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа памоліцца аб “развязанні вузлоў”, выкліканых пандэміяй

Ружанцовай малітвай перад абразом Маці Божай, якая развязвае вузлы, Святы Айцец завершыць малітоўны марафон у інтэнцыі спынення пандэміі, аднаўлення грамадскага жыцця і прафесійнай дзейнасці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ружанец пройдзе 31 мая 2021 г. у Ватыканскіх садах. Ён распачнецца ў 17.45 па рымскім часе ўрачыстай працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы, вельмі дарагога Францішку. Арыгінал гэтай іконы захоўваецца ў касцёле св. Пятра ў нямецкім горадзе Аўгсбург. Ён быў намаляваны каля 1700 г. мастаком Ёханам Георгам Мельхіёрам Шмідтнерам. Яшчэ да абрання на пасаду Біскупа Рыма Святы Айцец прычыніўся да распаўсюджвання яго культа ў Аргентыне.

Выбар гэтай іконы быў абумоўлены жаданнем маліцца аб тым, каб Багародзіца дапамагла “развязаць” пакуты, якія злучылі свет у гэты час эпідэмічнага, эканамічнага, псіхалагічнага крызісу, а таксама крызісу сацыяльных адносін.

Францішак даверыць Панне Марыі пяць малітоўных інтэнцый, пяць “вузлоў”, якія трэба развязаць, каб умацаваць надзею людзей. Першы – параненыя міжчалавечыя адносіны, у першую чаргу самотнасцю і абыякавасцю, якія паглыбіліся ў гэты час. Другі “вузел” – беспрацоўе. Трэці – драма насілля, асабліва да жанчын у сям’і. Чацвёрты “вузел” тычыцца чалавечага развіцця, якому павінны спрыяць плёны навуковых даследаванняў, даступныя ўсім. Апошняя, пятая інтэнцыя, тычыцца душпастырства. Папа будзе маліцца за тое, каб мясцовыя Касцёлы, парафіі, араторыі, душпастырскія і евангелізацыйныя цэнтры маглі знайсці запал і новы імпульс у сваёй дзейнасці, а таксама, каб маладыя людзі мелі магчымасць будаваць сем’і і будучыню.

Копія іконы будзе дастаўлена ў Ватыкан Біскупам Аўгсбургскім Бэртрамам Ёханесам Майерам. Менавіта ён узначаліць працэсію перад малітвай. Іерарха будуць суправаджаць дзеці, моладзь і сем'і, сярод якіх прадстаўнікі парафіі Санта-Марыя-Дэла-Гротачэла ў Вітэрба, якая першая ў Італіі прадставіла свае памяшканні для правядзення вакцынацыі супраць каронавіруса.

Пасля малітвы абраз Багародзіцы будзе каранаваны каштоўнай каронай, зробленай у славутай ювелірнай майстэрні Fratelli Savi. Ружанец будзе трансліравацца ватыканскім СМІ і суправаджацца сурдаперакладам.

Малітоўны марафон аб спыненні пандэміі праходзіў у Каталіцкім Касцёле на працягу ўсяго мая. Яму даў старт сам Папа малітвай у ватыканскай базыліцы св. Пятра, пасля чаго Ружанец штодзённа праводзіўся ў адным з трыццаці марыйных санктуарыяў свету.

Ініцыятыва была высока ацэнена за яе прастату, а ў той жа час глыбокае пачуццё адзінства Касцёла са Святым Айцом. Дзякуючы прамой трансляцыі з дапамогай сродкаў камунікацыі мільёны людзей атрымалі магчымасць маліцца Ружанец згодна з традыцыямі розных культур і краін.

27 мая 2021, 11:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930