Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ave Maris Stella, H 65
Расклад Падкасты
Францішак са скаўтамі. Ілюстрацыйнае фота Францішак са скаўтамі. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец пра патэнцыял скаўтынгу

Францішак лічыць, што скаўтынг вучыць жыць сапраўднымі чалавечымі, а не толькі віртуальнымі, адносінамі, асабліва ў эпоху фарміравання характару і асобы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

14 мая 2021 г. ён сустрэўся ў Ватыкане з прадстаўнікамі арганізацыі Scouts Unitaires de France, якая адзначае сёлета 50-годдзе з дня заснавання.

“У грамадстве мы часта заўважаем пагаршэнне чалавечых адносін і адсутнасць надзейных узораў для маладых людзей. (...) Перад усімі гэтымі цяжкасцямі ваш скаўцкі рух становіцца знакам заахвочвання для маладых людзей, бо ён прапануе ім марыць і дзейнічаць, мець мужнасць глядзець у будучыню з надзеяй”, - адзначыў Папа.

Ён нагадаў, што скаўт павінен адзначацца гатоўнасцю служыць іншым, працаваць на карысць "больш экстравертнага" Касцёла і больш гуманнага свету. “Таму я заклікаю вас быць адначасова дынамічнымі хрысціянамі і вернымі скаўтамі! Старацца адпавядаць каштоўнасцям, якія вы несяце, маючы цвёрдыя перакананні, заснаваныя на Евангеллі, у духу адкрытасці да іншых. Тады вашы дзеянні пойдуць на карысць грамадству, у якім вы жывяце”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак запрасіў маладых людзей быць сапраўднымі абаронцамі прыроды, асцерагацца эгаізму, не замыкацца ў сабе, не станавіцца асобамі інертнымі, без ідэалаў і без мар, быць місіянерамі сярод аднагодак. “Пан жадае, каб вы былі Яго вучнямі, распаўсюджвалі Яго святло і надзею, бо ён разлічвае на вашу смеласць, мужнасць і энтузіязм”, - адзначыў Папа ў сваім звароце да французскіх скаўтаў.
 

14 мая 2021, 12:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930