Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Францішак сярод маладых афрыканскіх мігрантаў і бежанцаў Францішак сярод маладых афрыканскіх мігрантаў і бежанцаў 

Клопат пра зняволеных, мігрантаў і састарэлых – прыярытэт Папы

Францішак нагадаў пра неабходнасць абароны правоў людзей, якіх грамадства стараецца не заўважаць. Да мігрантаў і зняволеных адносяцца сёння як да лічбаў, якія часцей за ўсё фіксуюць чарговыя трагедыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На гэта звярнуў увагу Маўра Дэ Пальма, які з'яўляецца адным з трох Гарантаў правоў затрыманых або пазбаўленых волі ў Італіі, якіх Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі. "Папа нагадаў нам пра права кожнага чалавека мець імя і не разглядацца ў якасці “лічбы без аблічча”, - сказаў Vatican News праваабаронца.

“Гэта была вельмі ўсебаковая размова. Як гаранты мы ахопліваем па меншай меры чатыры сектары: крымінальны, турэмны, міграцыйны, уключаючы цэнтры дапамогі і цэнтры прымусовай рэпатрыяцыі, а таксама дамы састарэлых і цэнтры для інвалідаў. Усе згаданыя пытанні важныя для Святога Айца, гэта яго вельмі цікавіць”, - патлумачыў Дэ Пальма.

Ён прызнаўся, што першапачатковая збянтэжанасць і эмоцыі, выкліканыя асабістай размовай з Пантыфікам, хутка пераадольваюцца яго неабыякавасцю і глыбокім пагружэннем у праблематыку. “Мяне вельмі ўразіла тое, што ён выдатна памятае свае візіты ў турмы і цэнтры апекі, памятае канкрэтных людзей і сітуацыі. Я б сказаў, што гэта быў вельмі задавальняючы дыялог", - сказаў італьянскі абаронца правоў зняволеных, мігрантаў і састарэлых.
 

29 красавіка 2021, 09:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930