Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale. Allegro moderato
Расклад Падкасты
Марка Імпальяца падчас сустрэчы з Францішкам Марка Імпальяца падчас сустрэчы з Францішкам 

Францішак прыняў кіраўніка Супольнасці св. Эгідзія

19 красавіка 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Марка Імпальяца, кіраўніка Супольнасці св. Эгідзія – міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і міратворчай арганізацыі.

Міжрэлігійны дыялог, прыхільнасць міру, гуманітарныя калідоры і дапамога сем'ям у цяжкія часы пандэміі: паводле італьянскага інфармацыйнага агенцтва ANSA, гэтыя тэмы былі закрануты падчас доўгай размовы ў Ватыкане.

Пасля паездкі Францішка ў Ірак тэма дыялогу з іншымі рэлігіямі застаецца на пярэднім плане, паколькі гэта можа стаць рычагом міру на тэрыторыях, асабліва пацярпелых ад канфліктаў. Пантыфік выказаў сваю занепакоенасць, у прыватнасці, падзеямі на поўначы Мазамбіка, краіны, у якой на працягу многіх гадоў дзейнічае Супольнасць.

Адной з галоўных тэм размовы Папы з Імпальяца быў досвед гуманітарных калідораў, якія дазволілі тысячам мігрантаў легальна і бяспечна дабрацца да Італіі; многія з іх ужо інтэграваліся. Паводле атрыманай інфармацыі, гаворка ішла таксама пра пандэмію, якая прывяла з аднаго боку да росту галечы, але з другога – да ўзмацнення салідарнасці. Была выказана занепакоенасць сітуацыяй сем'яў з улікам зніжэння нараджальнасці ў Італіі.
 

20 красавіка 2021, 09:55
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930