![Папа ў аэрапорце Эрбіля Папа ў аэрапорце Эрбіля](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/reuters/2021/03/07/11/1615111234989.JPG/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Святы Айцец сустрэўся з уладамі Іракскага Курдыстана
У трэці дзень падарожжа ў Ірак Папа накіраваўся на поўнач краіны. Раніцай 7 сакавіка 2021 г. самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Эрбіля – сталіцы Іракскага Курдыстана.
Францішка прывіталі прадстаўнікі мясцовых рэлігійных і грамадзянскіх уладаў. Ён правёў кароткую прыватную сустрэчу з Прэзідэнтам Курдскай аўтаномнай акругі Нэчыварам Барзані і Прэм’ер-міністрам Мэсрурам Барзані. Затым Святы Айцец на верталёце адправіўся ў Масул, каб узначаліць малітву за ахвяр вайны.
У праграме трэцяга дня паілігрымкі таксама наведванне Каракоша, большасць насельніцтва якога складаюць хрысціяне. Затым Папа вернецца ў Эрбіль, дзе будзе цэлебраваць св. Імшу на стадыёне імя Франса Харыры.
07 сакавіка 2021, 08:53