![Абраз Маці Божай Ларэтанскай насупраць месца Папы ў самалёце Абраз Маці Божай Ларэтанскай насупраць месца Папы ў самалёце](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/multimedia/2021/03/05/4.jpg/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Палёт у Ірак пад апекай Маці Божай Ларэтанскай
Палёт Францішка ў Ірак адбываецца пад апекай Маці Божай Ларэтанскай, апякункі авіятараў. Яе абраз быў змешчаны ў самалёце насупраць месца Святога Айца.
Маці Божая Ларэтанская была абвешчана “Нябеснай заступніцай авіятараў” 24 сакавіка 1920 г. Гэта зрабіў спецыяльным дэкрэтам папа Бэнэдыкт XV у адказ на шматлікія просьбы лётчыкаў з усяго свету, якія надыходзілі ў Ватыкан пасля Першай сусветнай вайны.
Францішак наведваў санктуарый Маці Божай Ларэтанскай 25 сакавіка 2019 г. Менавіта ў гэтым святым месцы ён падпісаў сваю Апостальскую адгартацыю “Christus vivit”, прысвечаную моладзі. Акрамя таго ён увёў у Рымскі каляндар літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай і ўключыў у Ларэтанскую літанію тры новыя заклікі – “Маці міласэрнасці” (Мater misericordiae), “Маці надзеі” (Mater spei), “Палёгка мігрантаў” (Solacium migrantium).
05 сакавіка 2021, 09:20