Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Introduction -L'Oiseau de feu et sa dance - Variation de l'Oiseau de feu - Ronde des Princesses - Danse Infernale du roi Kashchei - Berceuse - Finale
Расклад Падкасты
Падпісанне Fratelli tutti ў Асізі. Ілюстрацыйнае фота Падпісанне Fratelli tutti ў Асізі. Ілюстрацыйнае фота 

Пасланне Папы на прэзентацыю рускага перакладу Fratelli tutti

Пантыфік з задавальненнем успрыняў навіну аб тым, што энцыкліка Fratelli tutti перакладзена на рускую мову і прэзентуецца ў Маскве, у Культурным цэнтры Пакроўскія вароты.

“Мяне таксама ўзрадаваў і ўразіў той факт, што менавіта Міжнародны мусульманскі форум заняўся перакладам на рускую мову. Я думаю, што разважанні і дыялог на тэму энцыклікі могуць дапамагчы не толькі ў Расійскай Федэрацыі, дзе дыялог паміж хрысціянамі і мусульманамі закліканы да развіцця, але і чалавечай сям'і ў цэлым. Сапраўды, у глабалізаваным і ўзаемазвязаным свеце, у якім мы жывём, жэст, які робіцца ў адным месцы, мае наступствы ў любой іншай частцы”, - напісаў Францішак у спецыяльнай тэлеграме да ўдзельнікаў маскоўскай прэзентацыі.

Пантыфік упэўнены, “што адкрытая і шчырая дыскусія па пытаннях, якія закранаюцца ў Fratelli tutti можа паспрыяць дыялогу паміж рэлігіямі”. “На самой справе, братэрства ўзнікае з факта прызнання аднаго Айца. І калі мы ўсе дзеці аднаго Айца, мы можам называць сябе братамі і перш за ўсё так жыць”, - адзначыў Святы Айцец.

Пераклад, падрыхтаваны выдавецкім домам Медзіна ў супрацоўніцтве з Міжнародным мусульманскім форумам пад эгідай Духоўнага ўпраўлення мусульман Расіі, быў апублікаваны напярэдадні Божага Нараджэння.

Прэзентацыю правялі старшыня Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Федэрацыі, муфтый шэйх Равіль Гайнутдзін, Апостальскі нунцый у Расіі, арцыбіскуп Джавані Д'Аніела і пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, арцыбіскуп Павел Пецы. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі сусветных і традыцыйных рэлігій, органаў дзяржаўнай улады, свету навукі і грамадскіх арганізацый.
 

03 сакавіка 2021, 14:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930