Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта Францішак падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта 

Папа: візіт у Ірак дазволіў дакрануцца да святога Божага народу

“Міласэрнасць, любоў і братэрства – вось шлях, якім трэба ісці”, - падсумаваў Папа падзеі, назіранні і эмоцыі, якія мелі месца на працягу яго чатырохдзённага Апостальскага візіту ў Ірак.

8 сакавіка 2021 г., падчас амаль пяцігадзіннага авіяпералёту з Багдада ў Рым, Францішак паразмаўляў з журналістамі, якія суправаджалі яго ў гістарычным падарожжы на Блізкі Усход.

У ходзе размовы Пантыфік выказаў спадзяванне, што яго сустрэча з Вярхоўным аяталой Саідам Алі Эль-Хусаймі Аль-Сістані, духоўным лідарам іракскіх шыітаў, стане пачаткам шляху сапраўднага братэрства і новым этапам міжрэлігійнага дыялогу, першым крокам якога стала падпісанне 4 лютага 2019 г. у Абу-Дабі “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.

Францішак прызнаўся, што яго вельмі кранулі словы Аль-Сістані: “Людзі з’яўляюцца або братамі на падставе рэлігіі, або роўнымі на падставе стварэння”. “Роўнасць ляжыць у братэрстве”, - сцвердзіў ён.

Пантыфік прызнаўся, што ўспрымае сустрэчу з Вярхоўным аяталой Аль-Сістані ў якасці “ўніверсальнага паслання”, запрашэння да братэрства, да ўмення бачыць у сваім атачэнні людзей, паслядоўных у перажыванні веры і вечных каштоўнасцей.

Святы Айцец таксама пацвердзіў свой намер у будучым здзейсніць візіт у Ліван. Краіна, па яго словах, перажывае “жыццёвы крызіс” і яшчэ не здолела прыйсці да поўнага прымірэння ва ўмовах той разнастайнасці, якой вылучаецца. У той жа час, падкрэсліў Святы Айцец, гэта краіна, надзвычай гасціная ў адносінах да бежанцаў.

Запланаваны на гэты год яшчэ адзін візіт, прызнаўся Папа, будзе звязаны з яго ўдзелам у завяршальнай св. Імшы Эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце. Магчыма, Пантыфік адправіцца з пілігрымкай у суседнюю з Венгрыяй Славакію.

Папа выказаў заклапочанасць міграцыйнымі працэсамі, якія вельмі часта ўспрымаюцца краінамі свету як “умяшанне”. На думку Францішка, “патрэбны тэрміновыя меры па абароне права на міграцыю”. Ён падзякаваў тым краінам, якія адкрыта і гасцінна прымаюць на сваёй тэрыторыі бежанцаў і мігрантаў.

Францішак расказаў, што пасля вымушаных месяцаў локдаўна, калі ён адчуваў сябе “зняволеным”, падарожжа ў Ірак “ажывіла” яго, таму што нарэшце дазволіла ізноў “дакрануцца да Касцёла”, “да святога Божага народу”.

“Кантакт з народам ратуе нас, дапамагае нам. Мы даём Эўхарыстыю, прапаведаванне, сваю паслугу. Аднак людзі даюць нам пачуццё прыналежнасці. Давайце не забываць пра гэтую прыналежнасць да народа Божага”, - сказаў Папа.
 

09 сакавіка 2021, 09:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930