Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - "Oratorio per la Resurrezione di nostro Signore Ges? Cristo", poesia di Carlo Sigismondo Capece
Расклад Падкасты
Папа Францішак падчас пералёту з Рыму ў Багдад Папа Францішак падчас пералёту з Рыму ў Багдад  

Папа: візіт у Ірак – абавязак перад спакутаванай зямлёй

Падчас пералёту з Рыма ў Багдад Францішак прывітаў журналістаў, якія яго суправаджалі на борце самалёту. Ён прызнаўся, што вельмі радуецца магчымасці аднавіць Апостальскія падарожжы.

Папа назваў візіт у Ірак вельмі важным. “Гэта абавязак у адносінах да зямлі, якая пакутавала на працягу многіх гадоў”, - сказаў ён. Затым Святы Айцец асабіста прывітаў кожнага з прысутных прадстаўнікоў СМІ.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, вітаючы прысутных, нагадаў словы Францішка пра тое, што “нельга расчароўваць народ двойчы”, маючы на ўвазе нерэалізаванае падарожжа св. Яна Паўла ІІ, якое планавалася з нагоды Юбілейнага 2000 г. Матэа Бруні заўважыў, што Пантыфіка суправаджаюць 74 журналісты з 15 краін свету, 14 з якіх упершыню.

Падчас палёту Святому Айцу была ўручана прэмія імя Марыі Грацыі Кутулі, названай у гонар італьянскай журналісткі, якая загінула пры выкананні прафесійных абавязкаў у 2001 г. у Афганістане. Папа быў адзначаны спецыяльным статусам за нястомнае вандраванне па шляхах свету ў імя веры, братэрства і любові.
 

05 сакавіка 2021, 12:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031