Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Largo Pater, in tuas manus commendo spiritum meum - Il terremoto (Presto e con tutta forza).
Расклад Падкасты
Папа падчас візіту ў Каракош Папа падчас візіту ў Каракош 

Францішак: скажам “не” тэрарызму і інструменталізацыі рэлігіі

7 сакавіка 2021 г. Пантыфік наведаў іракскі горад Каракош, адметны тым, што большасць яго насельніцтва складаюць хрысціяне. Ён сустрэўся з мясцовай супольнасцю і правёў малітву “Анёл Панскі”.

Францішак адзначыў культурную і рэлігійную разнастайнасць Каракоша, што, на яго думку, з’яўляецца знакам надзеі на будучыню. У той жа час ён звярнуў увагу на знакі насілля, нянавісці, вайны і шматлікія разбурэнні, якія абрынуліся на гэту зямлю.

Святы Айцец запэўніў, што Касцёл будзе побач з жыхарамі рэгіёну ў сваёй малітве і канкрэтнай дапамозе, а таксама заўважыў, што важна аднавіць не толькі будынкі, але і сувязі паміж людзьмі і пакаленнямі, каб перадаваць дары, якія паходзяць ад Бога.

Папа запэўніў вернікаў у блізкасці Пана і заклікаў не губляць надзею пасярод цяжкасцей. “Святыя з неба чуваюць над намі: будзем звяртацца да іх і нястомна прасіць аб заступніцтве!”, - заахвоціў Францішак.

Пантыфік звярнуў увагу на важнасць прабачэння, якое неабходна для таго, каб заставацца хрысціянамі. Шлях поўнага аздараўлення доўгі і складаны, ён патрабуе здольнасці прабачаць і мужнасці, каб змагацца, але мы спадзяемся, што Пан зможа прынесці мір на гэту зямлю. “Мы давяраем Яму і разам з усімі людзьмі добрай волі кажам “не” тэрарызму і інструменталізацыі рэлігіі”, - падкрэсліў Папа.

Францішак адзначыў таксама важнасць удзячнасці, якая ўмацоўваецца, калі ўспамінаем пра дары і абяцанні Бога. “Падзякуем за Яго дары і папросім паслаць мір, прабачэнне і братэрства на гэтыя землі і людзям, якія жывуць тут”, - сказаў ён.

Святы Айцец заклікаў быць настойлівымі ў малітве “аб навяртанні сэрцаў і перамозе культуры жыцця, прымірэння і братэрскай любові, павагі да адметнасцей, розных рэлігійных традыцый, а таксама ў імкненні будаваць будучыню на фундаменце адзінства і супрацоўніцтва паміж усімі людзьмі добрай волі”.

Перад малітвай “Анёл Панскі” Францішак даручыў адраджэнне Карашоша заступніцтву Багародзіцы, фігура якой была зноў устаноўлена на адбудаваным катэдральным касцёле.

“Яе аблічча было паранена і зневажана, але твар Маці Божай працягвае глядзець на нас з ласкавасцю, бо так робяць усе маці: яны суцяшаюць, падтрымліваюць, даюць жыццё. І я жадаю ад усяго сэрца падзякаваць усім маці і жанчынам гэтай краіны, мужным жанчынам, якія працягваюць дарыць жыццё, нягледзячы на ўсе цяжкасці і раны. Яны заслугоўваюць самай глыбокай павагі і абароны, увагі грамадства і магчымасцей для будучыні”, - падкрэсліў Святы Айцец.
 

07 сакавіка 2021, 11:18
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031