Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo, Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: Amoris laetitia і рэальнае жыццё сем'яў

19 сакавіка 2021 г. Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў анлайн-семінара “Наша штодзённая любоў”, прысвечанага адгартацыі Amoris laetitia і пачатку адмысловага Года, прысвечанага сям'і.

“Сёння, ва ўмовах глыбокіх эпахальных і культурных перамен, неабходны свежы погляд на сям'ю з боку Касцёла”: у гэтым, па словах Пантыфіка, заключаецца асноўная мэта Amoris laetitia.

“Недастаткова заяў аб каштоўнасці і важнасці дактрыны, калі мы самі не станем захавальнікамі прыгажосці сям'і і не будзем спачуваць яе далікатнасці і ранам”, - падкрэсліў Францішак.

Застаючыся Божай задумай, сужэнства – гэта шлях, прапанаваны Касцёлам, “каб адносіны, нават прайшоўшы праз няўдачы, падзенні і метамарфозы, маглі адкрыцца для паўнаты радасці і чалавечай самарэалізацыі і стаць закваскай братэрства і любові ў грамадстве”. Гэта пасланне павінна абапірацца на рэальнае жыццё сем'яў, каб не застацца выключна “выдатнай тэорыяй”, - перасцярог Святы Айцец.

Францішак заклікаў падтрымліваць сям'ю і бараніць яе ад таго, што пагражае яе прыгажосці: “спасцігаць гэту таямніцу любові з захапленнем, разважнасцю і пяшчотай”.

Год Сям’я Amoris Laetitia распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 19 сакавіка 2021 г. Яго завершыць 26 чэрвеня 2022 г. X Сусветная сустрэча сем’яў.
 

20 сакавіка 2021, 11:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930