Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал: іракскія вернікі прагнуць братэрства Касцёла

Былы Апостальскі нунцый у Багдадзе, кардынал Фернанда Філоні, нагадаў, што Ірак з’яўляецца краінай са старажытнымі хрысціянскімі традыцыямі, якія сягаюць да апостальскіх часоў.

У інтэрв’ю Vatican News напярэдадні візіту Францішка ў блізкаўсходнюю краіну іерарх, які будзе ўваходзіць у афіцыйную папскую дэлегацыю, заўважыў, што Евангелле ў Ірак прынеслі не місіянеры, а сам апостал Тамаш. Акрамя таго, іракскія вернікі ганарацца тым, што іх мова падобная на мову Езуса.

Мясцовыя католікі маюць патрэбу ў братэрстве ўсяго Касцёла, асабліва пасля падзей апошніх гадоў, калі дзейнасць ісламскіх тэрарыстаў справакавала змяншэнне іракскай хрысціянскай супольнасці. Візіт Папы павінен дапамагчы ім не адчуваць сябе часткай Паўсюднага Касцёла.

Яшчэ адным важным аспектам візіту Святога Айца ў Ірак, на думку кардынала Філоні, стане міжрэлігійны дыялог і адносіны ўнутры ісламу. Францішак запросіць шыітаў і сунітаў да мірнага суіснавання, дыялогу і адзінства дзеля дабра і развіцця ўсёй краіны.

Гаворачы пра нерэалізаванае падарожжа св. Яна Паўла ІІ у Ур Халдэйскі у 1999 г., кардынал Філоні заўважыў, што для гэтага былі аб’ектыўныя прычыны, якія важна разумець. На той момант паўднёвая тэрыторыя краіны, дзе знаходзіцца старажытны горад, апынулася пад кантролем шыіцкіх паўстанцаў, і афіцыйныя ўлады не маглі гарантаваць бяспеку такога падарожжа.

Кардынал Фернанда Філоні быў Апостальскім нунцыем у Іраку ў перыяд з 2001 па 2006 г. У 2015 г. у Ватыканскім выдавецтве выйшла яго кніга: “Касцёл у Іраку. Гісторыя, развіццё і місія ад вытокаў да нашых дзён”(La Chiesa in Iraq. Storia, sviluppo e missione, dagli inizi ai giorni nostri). З 2019 г. іерарх з’яўляецца Вялікім магістрам Ордэна Святога Гробу Пана ў Іерусаліме.
 

04 сакавіка 2021, 10:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930