Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Jeux, Poeme dansé
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец пра злачынства тых, хто дае дзецям зброю

“Той, хто дае дзецям зброю замест хлеба, кніг і цацак, здзяйсняе злачынства не толькі супраць самых маленькіх, але і супраць усяго чалавецтва”, - напісаў Францішак у Твітэры 12 лютага 2021 г. у Міжнародны дзень дзяцей-салдат.

Па меншай меры ў 14 краінах свету дзяцей прымаюць ва ўзброеныя групы і нават у рэгулярныя арміі. Яны становяцца сведкамі і вінаватымі ў жорсткіх учынках. Іх забіваюць, калечаць, гвалтуюць псіхічна і сексуальна.

Паводле ацэнак ЮНІСЕФ, на сённяшні дзень каля 250 тыс. падлеткаў уцягнутыя ва ўзброеныя канфлікты па ўсім свеце. Дзяўчынкі складаюць 40% сярод дзяцей-салдат. Па некаторых дадзеных, у Камеруне, Чадзе, Нігеры і Нігерыі тры чвэрці ўсіх тэрактаў з выкарыстаннем дзяцей здзяйсняюць менавіта дзяўчынкі.

Міжнародны дзень барацьбы супраць выкарыстання дзяцей у якасці салдат быў упершыню адзначаны ў 2002 г., калі ўступіў у сілу Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці, які датычыцца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах. Дакумент патрабуе ад дзяржаў пазбягаць прыцягнення дзяцей і падлеткаў ва ўзброеныя сілы або групы, а таксама аказваць дапамогу і падтрымку тым з іх, хто пацярпеў у выніку такой дзейнасці. Яго ратыфікавалі каля 100 дзяржаў.
 

15 лютага 2021, 11:32
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031